Ада́сеўшчына[2] — вёска ў Негарэльскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьць Беларусі. За 14 км ад Койданава, 49 км ад Менску, 5 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае.

Адасеўшчына
трансьліт. Adasieŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Негарэльскі
Насельніцтва
колькасьць: 5 чал. (2010)
колькасьць двароў: 5 (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
СААТА: 6222828002
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°36′36.6″ пн. ш. 27°8′14.0″ у. д. / 53.610167° пн. ш. 27.137222° у. д. / 53.610167; 27.137222Каардынаты: 53°36′36.6″ пн. ш. 27°8′14.0″ у. д. / 53.610167° пн. ш. 27.137222° у. д. / 53.610167; 27.137222
Адасеўшчына на мапе Беларусі ±
Адасеўшчына
Адасеўшчына
Адасеўшчына
Адасеўшчына
Адасеўшчына
Адасеўшчына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з другой паловы XIX стагодзьдзя як вёска ў Менскім павеце Менскай губэрні, у Койданаўскай воласьці. У 1897 годзе 10 гаспадарак, 49 жыхароў, хлебазапасная крама. У 1917 г. 13 гаспадарак, 78 жыхароў. 20 жніўня 1924 г. ўключаная ў Нарэйкаўскі 1-ы сельсавет (18 сьнежня 1925 г. перайменаваны ў Ляхавіцкі, з 25 ліпеня 1931 г. да 23 жніўня 1937 г. нацыянальны польскі сельсавет) Койданаўскага раёну Менскай акругі. З 29 чэрвеня 1932 году Дзяржынскага, з 31 ліпеня 1937 г. Менскага, з 4 верасьня 1939 г. зноў Дзяржынскага раёнаў, з 20 жніўня 1938 г. ў Менскай вобласьці. У 1926 г. 16 двароў, 75 жыхароў. У гады калектывізацыі арганізаваны калгас. Пад час Вялікай Айчыннай вайны з 28 чэрвеня 1941 г. да 7 ліпеня 1944 г. акупавана нямецкімі захопнікамі. На фронце загінулі 4 жыхары. Пасьля вайны адносілася да калгасу «Чырвоны сьцяг», у складзе Негарэльскага сельсавету. У 2009 г. ў складзе філіяла «Крыон-Агра». 30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Негарэльскага пасялковага савету ў Негарэльскі сельсавет[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 20 стагодзьдзе: 1924 год — 13 двароў, 78 жыхароў; 1997 год — 12 двароў, 13 жыхароў; 1999 год — 13 жыхароў
  • 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 7 двароў, 13 жыхароў; 2010 год — 5 жыхароў
  1. ^ Адасеўшчына // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 13
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 169
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.