Энэргетыкаў

пасёлак у Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Энэрге́тыкаў[1] — пасёлак, цэнтар Негарэльскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. Побач чыгуначны прыпынак Энэргетык на лініі МенскБаранавічы. На правым беразе р. Ператуць. За 13 км ад Койданава, 51 км ад Менску, 3 км ад Негарэлага.

Энэргетыкаў
трансьліт. Enerhietykaŭ
Дата заснаваньня: 1968
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Негарэльскі
Вышыня: 183 м н. у. м.
Насельніцтва: 2453 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222738
СААТА: 6222828131
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°35′10″ пн. ш. 27°3′9″ у. д. / 53.58611° пн. ш. 27.0525° у. д. / 53.58611; 27.0525Каардынаты: 53°35′10″ пн. ш. 27°3′9″ у. д. / 53.58611° пн. ш. 27.0525° у. д. / 53.58611; 27.0525
Энэргетыкаў на мапе Беларусі ±
Энэргетыкаў
Энэргетыкаў
Энэргетыкаў
Энэргетыкаў
Энэргетыкаў
Энэргетыкаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вядомы з XVI стагодзьдзя як сяло Негарэлае ў Менскім павеце ВКЛ. З 1569 г. у Менскім ваяводзтве Рэчы Паспалітай. Перасадачная і паштовая станцыя на конным тракце Менск — Наваградак. У 1588 г. у Станькаўскай воласьці. Належаў Радзівілам, уваходзіў у Койданаўскае графства. Паводле інвэнтара маёнтку Койданава 1621 г., вёска, 41 двор. 3 1793 г. у Койданаўскай воласьці Менскага павету. У канцы XIX ст. працавалі два вадзяныя млыны, фабрыка сыроў. У 1871 г. за 2 км ад маёнтку на лініі Менск — Баранавічы адкрыта чыгуначная станцыя Негарэлае. У 1937 г. тут была створана Негарэльская МТС. Пасьля 1958 г. разьмяшчалася вытворча-рамонтная база трэсту «Захадэлектрасеткабуд», пазьней узьнік рабочы пасёлак. Дзейнічае праваслаўная царква.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 2453 чалавекі
  • 1 студзеня 2004 году — 933 двары, 2445 жыхароў
  • 1999 год — 2203 чалавекі
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 179

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.