Мікулічы (Койданаўскі раён)
вёска ў Негарэльскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі
Міку́лічы[1] — вёска ў Негарэльскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 7 км ад Койданава, 48 км ад Менску, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае і за 2 км ад чыгуначнага прыпынку Клыпаўшчына.
Мікулічы | |
трансьліт. Mikuličy | |
Дата заснаваньня: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Негарэльскі |
Вышыня: | 186 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 92 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222710 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′40″ пн. ш. 27°5′39″ у. д. / 53.62778° пн. ш. 27.09417° у. д.Каардынаты: 53°37′40″ пн. ш. 27°5′39″ у. д. / 53.62778° пн. ш. 27.09417° у. д. |
± Мікулічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з XVI стагодзьдзя. У 1589 г. у Станькаўскай воласьці Менскага ваяводзтва ВКЛ. З 1793 г. у Станькаўскай воласьці Менскага павету, належала графам Гутэн-Чапскім, уваходзіла ў Станькаўскі ключ. У сярэдзіне XIX ст. 18 двароў. У 1886 г. Мікулічы і фальварак Лісіны Вугал адносіліся да маёнтку Негарэлае. 30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Негарэльскага пасялковага савету ў Негарэльскі сельсавет[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 20 стагодзьдзе: 1924 год — 38 двароў, 221 жыхар; 1997 год — 56 двароў, 111 жыхароў; 1999 год — 112 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 43 двары, 100 жыхароў; 2010 год — 92 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 169
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.