Уладзімер Дамашэвіч

Уладзімер Дамашэвіч (сапр. — Уладзімер Максімавіч Дамашэвіч; 17 лютага 1928 — 30 красавіка 2014) — беларускі пісьменьнік, празаік, нарысіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі, ляўрэат літаратурнай прэміі імя І.Мележа. Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР.

Уладзімер Дамашэвіч
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Уладзімер Максімавіч Дамашэвіч
Нарадзіўся 17 лютага 1928(1928-02-17)
Сьцяг БССР, 1919 вёска Вадзяціна, Ляхавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР
Памёр 30 красавіка 2014(2014-04-30) (86 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, празаік, нарысіст, перакладчык
Кірунак Проза
Мова беларуская мова[1], расейская мова[1] і польская мова[1]
Дэбют «Трэці лішні» // «Маладосьць», 1958
Прэміі Заслужаны работнік культуры Беларусі, ляўрэат літаратурнай прэміі імя І.Мележа
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 17 лютага 1928 у в. Вадзяціна (Ляхавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць), у сялянскай сям’і.

Навучаўся на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў ў 1953 г.

Працаваў у выдавецтвах:

  • «Народная асьвета», «Беларусь» (з 1953 па 1967),
  • на Беларускім радыё (1965),
  • у часопісе «Полымя» літработнікам (з 1967 па 1972),
  • загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосьць» (з 1973 па 1977),
  • рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1977),
  • загадваў аддзелам прозы часопіса «Маладосьць» (з 1978 па 1988).

Сябра Саюза Пісьменьнікаў СССР з 1962 г.

Загадам Прэзыдыюму ВС Рэспублікі Беларусь ад 2 верасьня 1992, атрымаў ганаровае званьне «Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь»[2].

Памёр 30 красавіка 2014 году ў Менску [3].

Творчасьць

рэдагаваць

У 1958 годзе надрукаваў першае апавяданьне, аповесьць «Трэці лішні», у часопісе «Маладосьць».

Выданыя кнігі:

  • «Заклінаю ад кулі» (1960),
  • «Між двух агнёў» (1963),
  • «Абуджэньне» (1968),
  • «Порахам пахла зямля» (аповесьць-хроніка) (1975),
  • «Выбранае» (1977),
  • «У лябірынце вуліц» (1979),
  • «Каб радзіла зямля» (нарыс) (1972),
  • «Кожны чацьвёрты» (аповесьць) (часопісны варыянт у «Маладосьці», 1983),
  • «Першым заўсёды цяжка» (дакумэнтальная аповесьць, з У.Сазановічам,) (1986),
  • Выбраныя творы (1988),
  • «Камень з гары» (раман) (1990).

Жонка — Мендзялеева. Яе першы муж — праўнук Д.І. Мендзялеева, вядомага расейскага вучонага-хіміка. Яе ўнучка, Хрысьціна Мендзялеева — «Рок-князёўна '97»[4], былая вакалістка беларускага рок-гурту «Hasta La Fillsta»; сёньня жыве ў Бэльгіі, займаецца кінэматографам, і ўжо зьняла дэбютны фільм.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць