Фондавая біржа Малдовы
Каардынаты: 47°2′39″ пн. ш. 28°44′35″ у. д. / 47.04417° пн. ш. 28.74306° у. д.
«Фо́ндавая бі́ржа Малдо́вы» («ФБМ») — біржа ў Кішынёве, заснаваная ў сьнежні 1994 году.
«Фондавая біржа Малдовы» | |
рум. Bursa de Valori a Moldovei | |
Тып | фондавая |
---|---|
Разьмяшчэньне | Кішынёў, Малдова |
Заснаваная | 1994 (29 гадоў таму) |
Ключавыя асобы | Карнэліў Доду, Сяргей Чабатар[1] |
Валюта | малдоўскі лей |
Колькасьць лістынгаў | 48 (2021 год) |
Аб'ём | ▼103,161 млн леяў[2] (2020 год; (5,956 млн $)[3] |
Індэксы | CNPF |
Сайт | bvm.md |
На 2021 год «ФБМ» зьяўлялася акцыянэрным таварыствам і месьцілася ў Кішынёве па вуліцы Марыі Чыбатар, д. 16[4] (ваколіца Дубрава).
Кіраваньне
рэдагаваць- Агульны сход. Абірае Раду і Рэвізійную камісію аднойчы на 4 гады.
- Рада. Складаецца з 18 чалавек. Ажыцьцяўляе кіраваньне дзейнасьцю біржы.
- Рэвізійная камісія. Ажыцьцяўляе фінансавы нагляд.
- Старшыня. Зацьвярджае Палажэньні аб арганізацыі і дзейнасьці 3-х дэпартамэнтаў:
- Маркетынгу, лістынгу і каціровак. Улічвае каштоўныя паперы на рэгуляваным рынку і ў шматбаковай гандлёвай сыстэме (ШГС). Выдае штомесячны бюлетэнь пра гандаль дапушчанымі да абарачэньня каштоўнымі паперамі.
- Нагляду за рынкам. Сочыць за дзейнасьцю ўдзельнікаў біржы дзеля выкананьня заканадаўства.
- Электронных сыстэмаў. Кіруе Аўтаматызаванай інтэграванай гандлёвай сыстэмай (АІГС) біржы[5].
Удзельнікі
рэдагавацьНа 2021 год «Фондавая біржа Малдовы» налічвала 14 удзельнікаў, зь іх 7 банкаў: «Аграпрамбанк Малдовы», «Банк фінансаў і гандлю», «Брокер М-Д», «Валінвэст», «Вікторыябанк», «ДААЦ-Інвэст», «Джэст-Капітал», «Малдпрамбудбанк», «Мобіясбанк», «Моладзь-ДС», «Проажыёк», «Про Інвэст Капітал», «Эксімбанк» і «Энэргбанк»[6].
Акцыі
рэдагавацьНа 2021 год на рэгуляваным рынку «Фондавай біржы Малдовы» гандлявалі паямі 16 прадпрыемстваў, у тым ліку 8 банкаў: «Аграпрамбанк Малдовы», стравахальнік «Астэра», «Банк фінансаў і гандлю», «Вікторыябанк», «Гандальбанк», «ЦТЦ Альфа», стравахальнік «Малдгруз», «Малдпрамбудбанк», «Малдстрах», «Мапасаўта», «Мобіясбанк», «Рыбалоўнае прадпрыемства Каштэсьця», «Сланечнік», «Сьпікушор-БЛ», «Энэргбанк» і «Эўракрэдытбанк»[7]. На 11 сакавіка 2021 году паямі яшчэ 41 прадпрыемства гандлявамі ў шматбаковай гандлёвай сыстэме (ШГС) біржы[8].
Камісійныя зборы
рэдагавацьНа 2021 год улік каштоўных папераў на «Фондавай біржы Малдовы» складаў 800 леяў (45 $) у Шматбаковай гандлёвай сыстэме (ШГС) і 2500 леяў (140 $) на рэгуляваным рынку. Гадавое ўтрыманьне каштоўных папераў на рэгуляваным рынку каштавала 15 000 леяў (840 $). Збор са зьдзелкі складаў ад 2 леяў + 0,05 % ад яе аб'ёму да 50 леяў (2,80 $)[9].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ сьнежні 1994 году заснавалі «Фондавую біржу Малдову» («ФБМ») паводле Закону «Аб абарачэньні каштоўных папераў і фондавых біржах». Заснавальнікамі выступілі 34 брокерскія дамы. Статутны капітал біржы склаў 238 000 малдоўскіх леяў (50 000 даляраў ЗША). У траўні 1995 году ФБМ уступіла ў Саюз эўразійскіх фондавых біржаў (Турэччына). Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША аснасьціла «ФБМ» гандлёвым абсталяваньнем. 26 чэрвеня 1995 году правялі першы гандаль на біржы[5]. За 1995—1998 гады лік прадпрыемстваў, якія разьмясьцілі свае паі на біржы, вырас з 16 да рэкордных 569. Аб'ём гандлю вырас з 2,226 млн леяў (495 тыс. $) да 436 330 834.23 леяў (81,214 млн $)[2]. 26 чэрвеня 1998 году ФБМ заснавала Нацыянальны дэпазытарый каштоўных папераў (НДКП) Малдовы пры дапамозе ангельскага бухгальтарскага прадпрыемства «Прайс-Ўотэрхаўс» (Лёндан). Зь 2000 году Нацыянальная камісія каштоўных папераў Малдовы ўвяла біржавы індэкс «CNVM-32». У красавіку 2000 году «ФБМ» стала самакіраванай некамэрцыйнай арганізацыяй, што магла ўсталёўваць правілы дзейнасьці сваіх сябраў[5]. У 2007 годзе абсяг біржавога гандлю паямі 294 прадпрыемстваў упершыню перасягнуў 1 млрд леяў і склаў 1,233 млрд леяў (101,628 млн $)[2].
Зь 2008 году «ФБМ» стала камэрцыйнай установай, таму стала кіравацца Законам «Аб рынку каштоўных папераў». У ліпені 2008 году «ФБМ» уступіла ў Міжнародную асацыяцыю біржаў краінаў СНД (Расея). У сакавіку 2015 году набыў моц Закон «Аб рынку капітала». У траўні 2015 году «ФБМ» атрымала дазвол на дзейнасьць у якасьці апэратара рынку і на бестэрміновую дзейнасьць рэгуляванага рынку. Адначасна Рада ФБМ ухваліла Правілы рэгуляванага рынку. У лістападзе 2015 году «ФБМ» атрымала бестэрміновы дазвол на дзейнасьць шматбаковай гандлёвай сыстэмы. Адначасна зацьвердзілі Правілы шматбаковай гандлёвай сыстэмы. Статутны капітал біржы павялічылі да 500 000 леяў[5]. У 2019 годзе выручка біржы вырасла да 12,135 млн леяў (690 тыс. $), апэрацыйны прыбытак — да 9,207 млн леяў (523 тыс. $), а чысты прыбытак — да 9,311 млн леяў (529 тыс. $)[10].
У 2020 годзе аб'ём гандлю на біржы больш як 30-кратна абваліўся да 103,161 млн леяў (5,956 млн даляраў ЗША) з 3,279 млрд леяў (186,611 млн $) у рэкордным 2019 годзе. У выніку аб'ём гандлю ўпаў амаль да ўзроўню 2017 году, калі той склаў 102,726 млн леяў (5,555 млн $)[3]. Лік гандляваных на біржы прадпрыемстваў упаў з 84 да 48[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Управа (рас.) // АТ «Фондавая біржа Малдовы», 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
- ^ а б в г Агульная статыстыка (рас.) // АТ «Фондавая біржа Малдовы», 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
- ^ а б Афіцыйны ўсярэдненвы курс абмену за даляр ЗША (17,5751 у 2019 годзе і 17,3201 у 2020-м) (рум.) // Нацыянальны банк Малдовы, 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
- ^ Рэквізыты (рас.) // АТ «Фондавая біржа Малдовы», 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
- ^ а б в г Гісторыя (рас.) // АТ «Фондавая біржа Малдовы», 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
- ^ Сябры (рас.) // АТ «Фондавая біржа Малдовы», 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
- ^ Акцыі рэгуляванага рынку (рас.) // АТ «Фондавая біржа Малдовы», 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
- ^ Сьпіс каштоўных папераў, дапушчаных да гандлю ў межах ШГС (рас.) // АТ «Фондавая біржа Малдовы», 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
- ^ Сьпіс камісійных збораў (рас.) // АТ «Фондавая біржа Малдовы», 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
- ^ Фінансавая справаздача за 2019 год (рум.) // АТ «Фондавая біржа Малдовы», 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кантакты (рас.) // АТ «Фондавая біржа Малдовы», 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |