Малдоўскі купон (па-малдаўску: cupon) — часовая грашовая адзінка ў Малдове з 1992 па 1993 год.

Першыя купоны былі выпушчаны ў абарот Нацыянальным банкам Малдовы 10 чэрвеня 1992 году. Яны выкарыстоўваліся ў наяўна-грашовым звароце паралельна з рублём у суадносінах 1:1. З моманту ўводзін у зварот расейскага рубля 9 жніўня 1993 году Нацыянальны банк Малдовы пачаў самастойна катыраваць купон у адносінах да іншых валют. 29 лістапада 1993 году пачаўся абмен купонаў на лей па курсе 1000:1, які працягваўся да 2 сьнежня.

Купоны выпускаліся наміналам 50, 200, 1000 і 5000. Манэты не выпускаліся.

На авэрсе намаляваны герб Малдовы, эмблема і назва цэнтральнага банку, намінал, год выпуску і папярэджаньне пра падробку, на рэвэрсе — від на Сароцкую крэпасць, намінал і эмблема НБМ. Вадзяны знак у выглядзе геамэтрычнага арнамэнту з ромбаў і ламаных лініяў.

Сэрыйныя нумары выгляду А.1234 123456.

Выява Намінал
(купонаў)
Памеры
(мм)
Асноўныя колеры Даты
Авэрс Рэвэрс друку выпуску выняцьця
50 120×58 шэры
ружовы
1992 22 ліпеня 1992 2 сьнежня 1993
200 фіялетавы
шэры
10 ліпеня 1992
1000 143×58 шэры
карычневы
жоўты
1993 16 сакавіка 1993
5000 аранжавы
карычневы
сьветла-зялёны
8 верасьня 1993
Маштаб выяваў — 1,0 піксэлю на мілімэтар.

Літаратура

рэдагаваць