Аліцкі раён (па-летувіску: Alytaus rajono savivaldybė) — адміністрацыйная адзінка ў паўднёвай Летуве, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія. Раён быў заснаваны ў 1950 годзе. У 1968 годзе часткі раёну ўвайшлі ў склад Прэнскага раёну, і ў склад Троцкага раёну, а ў 1969 годзе астатняя частка ў склад Варэнскага раёну. У 1970-х гадах раён быў адноўлены.

Аліцкі раён
Alytaus rajono savivaldybė
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Статус раён
Уваходзіць у Аліцкі павет
Адміністрацыйны цэнтар Аліта
Улучае 11 старостваў
Найбуйнейшыя гарады Аліта, Сімна, Даўгі
Дата ўтварэньня 1950 год
мэр Моніка Ражанаўскінэ
Афіцыйныя мовы летувіская
Насельніцтва (2005)
32 086 (37-е месца)
Шчыльнасьць 22,9 чал./км²
Нацыянальны склад 98% летувісы
Плошча 1404 км² (20-е месца)
Месцазнаходжаньне Аліцкага раёну
Аліцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2
Код ISO 3166-2 LT-03
Тэлефонны код +315
Паштовыя індэксы 62121[1]
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

У раёне знаходзіцца два гарады (Сімна і Даўгі), тры мястэчкі (Бутрыманцы, Крагульча і Неманайцы) і каля 420 вёсак.

Аліцкі раён складаецца з 11 старостваў:

  • Аліцкае староства (Alytaus seniūnija)
  • Алавескае староства (Alovės seniūnija)
  • Бутрыманіцкае староства (Butrimonių seniūnija)
  • Даўгайскае староства (Daugų seniūnija)
  • Кракалаіцкае староства (Krokialaukio seniūnija)
  • Міраслаўскае староства (Miroslavo seniūnija)
  • Неманайскае староства (Nemunaičio seniūnija)
  • Півачынскае староства (Pivašiūnų seniūnija)
  • Пуняскае староства (Punios seniūnija)
  • Рацінінкаўскае староства (Raitininkų seniūnija)
  • Сімнаскае староства (Simno seniūnija)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Аліцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Baubinas R. Alytaus rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)