Хаба́раўскі край (па-расейску: Хабаровский край) — край на ўсходзе Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Хабараўск. Край уваходзіць у Дальнеўсходную фэдэральную акругу, мяжуе з Магаданскай і Амурскай вобласьцю, Якутыяй, Габрэйскай аўтаномнай воласьцю й Прыморскім краем. Акрамя таго край мае выхад да Японскага й Ахоцкага мораў, а ад вострава Сахалін аддзяляецца пралівамі Татарскім й Невельскім.

Хабараўскі край
Хабаровский край

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус край
Уваходзіць у Далёкаўсходняя фэдэральная акруга
Далёкаўсходні эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Хабараўск
Дата ўтварэньня 20 кастрычніка 1938
Губэрнатар Вячаслаў Шпорт
Афіцыйныя мовы расейская мова
Насельніцтва (2014)
1 339 912 (35-е месца)
Шчыльнасьць 1,7 чал./км²
Плошча 787 633 км² (4-е месца)
Месцазнаходжаньне Хабараўскага краю
Хабараўскі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +11
Код ISO 3166-2 RU-KHA
Код аўтам. нумароў 27
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Акрамя асноўнай, кантынэнтальнай частцы, у склад краю ўваходзяць некалькі астравоў, сярод іх самымі буйнымі ёсьць Шантарскія астравы. Агульная працягласьць берагавой лініі складае каля 2500 км, у тым ліку астравы маюць працягласьць 3390 км.

Гісторыя

рэдагаваць

У Сярэднявеччы тэрыторыя сучаснага Хабараўскага краю была населена ў асноўным народамі тунгуса-маньчжурскай моўнай групы, а таксама ніўхамі. У Кітаі яны былі вядомыя пад зборнай назвай «дзікія чжурчжэні»[1].

Першыя расейскія земляпраходцы прыбылі ў гэтыя паўночныя тэрыторыі расейскага краю ў XVII стагодзьдзі. У 1639 годзе атрад казакоў на чале з Іванам Масквіціным выйшаў да берагоў Ахоцкага мора.

Насельніцтва

рэдагаваць

У цэлым Хабараўскі край зьяўляецца адным з самых маланаселеных рэгіёнаў Расеі, што абумоўлена, па-першае, агульным эканамічным заняпадам постсавецкага часу, а па-другое — суровасьцю мясцовага клімату, параўнальнага з раёнамі скрайняй Поўначы.

Эканоміка

рэдагаваць

Прамысловасьць

рэдагаваць

Паводле аб’ёмаў вытворчасьці, назапашанаму вытворчаму, навукова-тэхнічнаму, кадраваму патэнцыялу вядучымі ў прамысловасьці краю зьяўляюцца[2]:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Хабараўскі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў