Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі
Мікала́й Уладзісла́ў Юдзі́цкі (? — 1670), шляхецкага роду Юдзіцкіх гербу Радван — каралеўскі дваранін, скарбнік рэчыцкі з 1636, стольнік рэчыцкі з 1640, генэрал артылерыі ВКЛ з 1654, кашталян наваградзкі з 1660.
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | не раней за 4 лістапада 1667 і не пазьней за 12 сьнежня 1667[1] |
Род | Юдзіцкія[d][3] |
Бацькі | Рыгор Юдзіцкі[d][3] |
У 1627—1629 гадах камандаваў артылерыяй у вайне РП са Швэцыяй (1600—1629). У 1640 годзе выехаў да Падуі. Знаходзіўся пры двары папы рымскага Урбана VIII. Там ўступіў у Мальтыйскі ордэн і ўдзельнічаў у бітвах з туркамі ў Альжыры, Тунісе і на высьпе Крыт.
Разам з братам Тамашом Юдзіцкім быў бліжэйшым паплечнікам Жыгімонта Караля Радзівіла, заснавальніка Сталавіцкай камандорыі Мальтыйскага ордэна. Узначаліў яе па сьмерці Радзівіла ў 1643 годзе.
Па вяртаньні дахаты, у час вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй (1654—1667) камандаваў харугвай і коннымі злучэньнямі пад кіраўніцтвам гетмана вялікага літоўскага Януша Радзівіла. 11 красавіка 1654 году кароль Ян Казімір афіцыйна прызначыў яго генэралам артылерыі і войскаў чужаземнага аўтарамэнту.
У жніўні 1654 году Януш Радзівіл прызначыў яго камандзірам сваіх войскаў у колькасьці 5000 кавалерыі, якія стаялі ў 5 км ад Вільні. Пасьля здабыцьця Вільні маскоўскім войскам Юдзіцкі адыйшоў на Жмудзь. Тамака быў арыштаваны прыхільнікамі Януша Радзівіла за адмову падтрымаць Кейданскую ўмову. Перададзены Радзівілам швэдам. Уцёк зь няволі ў 1656 годзе. 8 лютага 1660 году яго аддзел у 4000 чалавек быў разьбіты маскоўцамі ў бітве пад Мядзелам. З 23 сакавіка да 28 чэрвеня 1660 году кіраваў гераічнай абаронаю Ляхавіцкага замку.
Удзельнічаў у Палонкаўскай бітве і бітве на Басі. 26 кастрычніка 1660 стаў камэндантам правага крыла літоўскага войска. У сакавіку 1661 асадзіў Дзісну, а потым з 20 харугвамі вершнікаў рушыў наўздагон за адыходзячымі расейскімі войскамі Івана Хаванскага. І гнаў іх ажно да Пскова. 29 сакавіка 1661 яму здалася Дзісна. Удзельнічаў 4 лістапада 1661 году ў Кушліцкай бітве. 9 красавіка 1662 нечаканым ударам здабыў Себеж. У 1663—1664 спусташаў расейскія ваколіцы Бранска і Раслаўля.
У 1666 набыў мястэчка Новая Мыш, дзе заснаваў езуіцкі калегіюм.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 113. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- ^ а б Мицик Ю. Юдицькі – провідний шляхетський рід Речицького краю XVII – середини XIX ст. (укр.) // Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Рэчыца, 14―15 лістапада 2007 г. Ч. 2 / пад рэд. В. М. Лебедзева — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. — С. 50–61. — 249 с. — ISBN 978-985-439-707-0
Літаратура
рэдагаваць- Міхаіл Красноў. Юдзіцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0