Аблога Ляхавічаў
Аблога Ляхавічаў адбывалася з 23 сакавіка да 28 чэрвеня 1660 року падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 рокаў.
Аблога Ляхавічаў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Аблога Ляхавічаў, гравюра XVII стагодзьдзя | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Рэч Паспалітая | Масковія | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі | Іван Хаванскі | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
2500 | 10 000—11 000 | ||||||||
23 сакавіка 1660 расейскае войска (к. 11 тыс. жаўнераў[1]) на чале з Іванам Хаванскім абклала Ляхавічы, адну з найбольшых цьвердзяў Рэчы Паспалітай на Наваградчыне. Гарнізонам фартэцыі кіраваў рэчыцкі войскі Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі, які меў у распараджэньні 29 гарматаў, 59 гакаўніц, два фальканэты.
Фартэцыя
рэдагавацьФартэцыя мела чатыры бастыёны, тры зь якіх мелі ўзвышэньні-кавальеры дзеля эфэктыўнейшага абстрэлу прылеглай тэрыторыі. Бастыёны злучаліся між сабою валамі-курцінамі. На садовым бастыёне разьмяшчаліся цяжкія гарматы, яшчэ некалькі гарматаў былі пастаўленыя на кавальерах і насупраць брамы. Бастыённы замак быў абкружаны вадзяным ровам.
Хада падзеяў
рэдагаваць20 сакавіка ваявода Іван Хаванскі выправіў дэлегацыю з прапановай здаць места. Кіраўнік фартэцыі Мікалай Юдзіцкі адмовіўся здаць Ляхавічы, паўторная адмова была атрыманая і ўдзень 23 сакавіка. Тады Іван Хаванскі загадаў распачаць падрыхтоўку да штурму. Першая спроба захопу адбылася на досьвітку 26 сакавіка. Бой працягваўся да трох гадзінаў дня, у выніку абаронцы забілі некалькі дзясяткаў нападнікаў[2]. Маскоўскія войскі адбівалі блізкія сілы Самуэля Аскеркі і рабавалі вакольнае насельніцтва (між іншага спалілі Зэльву).
15 траўня ў сувязі з актывізацыяй польска-літоўскага войска маскалі зладзілі другую атаку, аднак і яна была адбітая са стратай некалькіх соцень забітымі. 17 захопленых у палон нападнікаў былі павешаныя на валах замку.
У канцы траўня пасьля прыбыцьця з Масквы 3-хтысячнага аддзелу стральцоў адбыўся трэці штурм Ляхавічаў, які быў адбіты зь вялікімі стратамі для нападнікаў; уночы адбыўся чацьверты штурм, таксама адбіты залогай цьвердзі. У маскоўскім абозе пашырыла дэзэртырства (штоночы ўцякалі па некалькі дзясяткаў жаўнераў)[3].
Калі да Ляхавічаў выправіўся аддзел ваяводы рускага Стэфана Чарнецкага і гетмана вялікага літоўскага Паўла Сапегі, Хаванскі выступіў насустрач, пакінуўшы пад фартэцыяй абоз зь некалькімі тысячамі пехацінцаў. 28 чэрвеня літоўска-польскія войскі нанесьлі маскавітам паразу пад Палонкай, пасьля чаго маскоўскія войскі адышлі ад Ляхавічаў, а 2 ліпеня пад муры цьвердзі прыйшло войска пераможцаў.
Пасьпяховую абарону тагачасныя людзі прыпісалі заступніцтву Маці Божай, таму Ляхавічы назвалі «літоўскай Яснай Гурай». Акрамя Слуцку, Ляхавічы засталіся адзінай фартэцыяй ВКЛ, якую маскалі ня здолелі заваяваць да канца вайны.
Галерэя
рэдагаваць-
Ляхавіцкая цьвердзь у XVII стагодзьдзі
-
Фрагмэнт мапы 1660 року
-
Цьвердзь у 1665 року
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Чарняўскі М. Аб рэштках Ляхавіцкай фартэцыі // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац. Прысвячаецца памяці прафесара Міхася Ткачова, Баранавічы, 2002. — 421 с.
- Бабулин И. Б. Московские «легионы» на гравюре «Осада Ляхович в 1660 году» (Babulin I.B. Moscow «legions» on the engraving «The Siege Liakhovich in 1660»).
- Курбатов О. А., Литовский поход 7168 г. кн. И. А. Хованского и битва при Полонке 18 июня 1660 г. // Славяноведение. 2003. № 4.
- Малов А. В., Русско-польская война 1654—1667. — Цейхгауз, 2006.
- Gawęda M., Połonka-Basia 1660. — Warszawa: Bellona, 2005, ISBN 83-11-10211-2, OCLC 69452619.
- Kossarzecki K., Kampania roku 1660 na Litwie. — Zabrze: wydawnictwo Inforteditions, 2005, ISBN 83-89943-01-8, OCLC 69356816.
- Romański R., Cudnów 1660. — Warszawa: Bellona, 1996, ISBN 83-11-08590-0, OCLC 69490757.