Скарбны
(Перанакіравана з «Скарбнік»)
Скарбны, скарбнік — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім у 15—18 стагодзьдзях. Памочнік падскарбія земскага (пасьля 1596 падскарбія вялікага літоўскага).
Скарбны меў рэзыдэнцыю ў Вільні ў замку, дзе захоўваў архіў і скарб ВКЛ. У Польшчы адпаведнікам скарбнага быў кусташ каронны.
Першы вядомы скарбны — Сенька, згадваецца ў 1452 годзе. Скарбныя былі таксама ў ваяводзтвах і паветах, вялі перапіску датычна фінансавых пытаньняў, складалі інвэнтары ўладаньняў, якія падлягалі абкладаньню падаткамі[1].
Скарбнымі вялікімі літоўскімі былі:
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аляксандр Груша. Скарбны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 571.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.