Мікалай Радзівіл (1470—1521)

(1470—1521) ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі
(Перанакіравана з «Мікалай Радзівіл (1470–1521)»)

Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470 — 1521) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510)[6]. Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.

Мікалай Радзівіл
лац. Mikałaj Radzivił
Мікалай Радзівіл
Мікалай Радзівіл

Герб Трубы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1470[1][2][3][…]
Памёр 1521[4][1] або студзень 1522[5]
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Стары»
Соф’я з Манівідаў
Жонка Альжбета з Саковічаў
Дзеці Мікалай, Соф'я, Станіслаў, Ян, Алена, Альжбета
Дзейнасьць афіцэр

Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Летувы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы[6] ды іншыя), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладэчна, трымаў Бабруйскую воласьць. Быў старостам бельскім. Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Миколай Миколаевич Радивилович (19 кастрычніка 1503 году)[7].

Біяграфія

рэдагаваць
   
Мікалай III Радзівіл і яго жонка Альжбета з Саковічаў. Г. Ляйбовіч, 1758 г.

З шляхецкага роду Радзівілаў гербу Трубы, сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Яна, кашталяна троцкага, Войцеха, біскупа віленскага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[8].

Браў удзел у маскоўска-літоўскіх войнах 1500—1503, 1507—1508 і 1512—1522 гадоў, у бітве пры Ведрашы 1500 году, Клецкай бітве 1506 году з татарамі.

 
Невядомы мастак, XVII ст.

У 1488 годзе атрымаў урад крайчага, у 1493 годзе — падчашага, у 1505 годзе — маршалка вялікага літоўскага. Таго ж году стаў ваяводам троцкім, з 1510 году — ваяводам віленскім і адначасна канцлерам вялікім літоўскім. У 1515 годзе ўзначальваў пасольства Вялікага Княства Літоўскага на зьезьдзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене. Змагаўся за ўладу з Альбэртам Гаштольдам, быў адным з выдаўцоў першага Статуту Вялікага Княства Літоўскага (1529).

У 1518 годзе атрымаў ад імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Максіміляна I тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі».

Ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы троцкага Багдана Саковіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці[6]:

  • Ян (1492—1542), падчашы вялікі літоўскі і староста генэральны жамойцкі
  • Мікалай (каля 1492 — 1529/1530), біскуп жамойцкі
  • Станіслаў (пам. 1531)
  • Соф’я, жонка Яна Забярэзінскага, намесьніка гарадзенскага і ваўкавыскага
  • Алена, жонка князя Юрыя Алелькавіча
  • Альжбета, жонка князя Януша Гальшанскага-Дубровіцкага, ваяводы троцкага

Памёр у канцы кастрычніка або ў пачатку лістапада 1521 году. Спачыў у Віленскай катэдры[9].

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVII ст. пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Летувіскім мастацкім музэі.

  1. ^ а б Pas L. v. Prince Mikalojus 'Amor Poloniae' Radvila // Genealogics (анг.) — 2003.
  2. ^ Nikolaus von Radziwill // CERL Thesaurus (анг.)Consortium of European Research Libraries.
  3. ^ Nikolaus Fürst von Radziwill // Deutsche Biographie (ням.)München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  4. ^ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/mikolaj-radziwill-h-traby-kanclerz
  5. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 73, 160.
  6. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 493.
  7. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 152.
  8. ^ Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net Праверана 8 кастрычніка 2010 г.
  9. ^ Błaszczyk G. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (ok. 1470–1521) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 319.

Літаратура

рэдагаваць