Мэксыканская затока

затока Атлянтычнага акіяну

Мэксыка́нская зато́ка (па-ангельску: Gulf of Mexico, па-гішпанску: Golfo de México) — ускраіннае мора Атлянтычнага акіяну, абмежаванае з паўночнага захаду, поўначы і ўсходу ўзьбярэжжам ЗША (штаты Флорыда, Алабама, Місысыпі, Люізіяна і Тэхас), на поўдні і паўднёвым захадзе — узьбярэжжам Мэксыкі (штаты Тамаўпілас, Вэракруз, Табаска, Кампеча, Юкатан), на паўднёвым усходзе — Кубай.

Мэксыканская затока
Этымалёгія Мэксыка
Краіны вадазбору
Найб. шырыня 1500 км
Плошча паверхні
  • 1 550 000 км²
Найб. глыбіня 4384 м
Вышыня над узроўнем мора 0 м
3D-пэрспэктыва Мэксыканскай затокі

Затока злучаецца з Атлянтычным акіянам Фларыдзкім і Юкатанскім пралівамі. Дзякуючы параўнальна невялікай шырыні гэтых праліваў прыліўныя зьявы выяўленыя слаба. У Мэксыканскую затоку ўпадае мноства рэк, уключаючы Місысыпі, Алабаму і Нуэсэс.

Найбуйнейшыя гарады на ўзьбярэжжы — Тампа, Санкт-Пецярбург, Пэнсакола, Мабіл, Новы Арлеан, Г’юстан.

На шэльфе Мэксыканскай затокі засяроджаныя значныя запасы нафты і прыроднага газу; здабыча гэтых карысных выкапняў вядзецца ў асноўным з дапамогай нафтавых плятформаў.

  1. ^ Geographic Names Information System (анг.) — 2018.