Мустафа Кемаль Ататурк

Мустафа́ Кема́ль Атату́рк (па-турэцку: Mustafa Kemal Atatürk; 19 траўня 1881, Тэсалёнікі, Асманская імпэрыя — 10 лістапада 1938, Стамбул, Турэччына) — турэцкі палітык, генэрал, заснавальнік і першы прэзыдэнт (1923—1938) Турэцкае Рэспублікі.

Мустафа Кемаль Ататурк
Müşir Gazi Mustafa Kemal Paşa, Balıkesir, 1923.png
Emblem of the President of Turkey.svg 1-ы Прэзыдэнт Турэцкае рэспублікі
29 кастрычніка 1923 — 10 лістапада 1938
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Ісмэт Інёню
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 траўня 1881
Тэсалёнікі, Асманская імпэрыя
Памёр: 10 лістапада 1938 (57 гадоў)
Стамбул, Турэччына
Партыя: Рэспубліканская народная партыя
Сужэнец: Латыфэ Ушаклагіль
Дзеці: Сабіга Гёкчэн, Юлькю Адатэпэ, Абдурахім Тунджак, Афэт Інан, Зэхра Айлін, Рукіе Эркін, Нэбіле Ірдэлп і Сыгыртмач Мустафа
Бацька: Алі Рыза-эфэндзі
Маці: Зюбэйдэ-ханым
Адукацыя: Турэцкая вайсковая акадэмія, Асманскі вайсковы каледж і Манастырская вайсковая вышэйшая школа
Signature of Mustafa Kemal Atatürk.svg

Ататурк стаў вядомы дзякуючы ягонай ролі ў перамозе ў Галіпальскай кампаніі падчас Першай сусьветнай вайны. Пасьля паразы Асманскай імпэрыі ў сусьветнай вайне і наступнага падзелу дзяржавы, ён ачоліў турэцкі нацыянальны рух, які супраціўляўся падзелам мацерыковай частцы Турэччыны супраць дзяржаваў Антанты. Ататурк стаў ля вытокаў стварэньня часовага ўраду ў цяперашняй сталіцы Турэччыны Анкары, ён разграміў войскі, пасланыя саюзьнікамі, і, такім чынам, выйшаў пераможцам у вайне Турэччыны за незалежнасьць. Ататурк скасаваў канчаткова разбураную ў выніку Першае сусьветнае вайны Асманскую імпэрыю, што прайснавала да таго ўжо 6 стагодзьдзяў, абвесьціў рэспубліку.

Як прэзыдэнт новастворанай Турэцкае Рэспублікі Ататурк ініцыяваў строгую праграму палітычных, эканамічных і культурных рэформаў з канчатковай мэтай стварэньня сучаснай, прагрэсіўнай і сьвецкай нацыянальнай дзяржавы. Ён зрабіў пачатковую адукацыю абавязковай і бясплатнай, адкрываючы тысячы новых школаў па ўсёй краіне. Ён дамогся пераводу турэцкае мовы з арабскай пісьменнасьці на лацінку, забараніў традыцыйную вопратку. Турэцкія жанчыны атрымалі роўныя грамадзянскія і палітычныя правы падчас прэзыдэнцтва Ататурка, чым апярэдзіў шматлікія заходнія краіны. У прыватнасьці, жанчыны атрымалі права голасу на мясцовых выбарах 3 красавіка 1930 году.

Ягоны ўрад праводзіў палітыку туркізацыі краіны, спрабуючы стварыць аднастайную і адзіную нацыю[1][2][3]. За часам Ататурк этнічныя меншасьці былі вымушаныя размаўляць па-турэцку ў публічным асяродзьдзі[4], нетурэцкія тапонімы і прозьвішчы меншасьцяў павінны былі быць зьменены турэцкімі адпаведнікамі[5][6]. Парлямэнт Турэччыны ў 1934 годзе зацьвердзіў прысваеньне Кемалю прозьвішча Ататурк, што перакладаецца з турэцкай мовы як «Бацька туркаў», у знак прызнаньня той ролі, якую ён згуляў у стварэньні сучаснай Турэцкай Рэспублікі[7].

БіяграфіяРэдагаваць

Мустафа Кемаль нарадзіўся ў Салёніках (цяпер у Грэцыі) у 1881 годзе (пазьней абраў сабе датай нараджэньня дзень пачатку барацьбы за незалежнасьць Турэччыны — 19 траўня). Ягоны бацька, Алі Рыза-эфэндзі, служыў афіцэрам міліцыі, а таксама займаў пасаду клерка па службовых справах і быў гандляром піламатэрыялаў. Як лічыцца, ягоны бацька меў альбанскае паходжаньне[8][9][10] і, паводле некаторых крыніц, нават габрэйскае паходжаньне[11]. Аднак, шмат дасьледчыкаў усё ж лічаць, што бацька Мустафы Кемаля быў туркам і паходзіў з Анатоліі[12][13] Маці будучага палітычнага дзеяча, Зюбэйдэ-ханым, мела турэцкае паходжаньне. Сярод братоў і сясцёр Мустафы, толькі адна сястра Макбулэ перажыла дзяцінства.

Бацькі далі імя сыну Мустафа, а мянушка Кемаль, што азначае здольнасьць ці сталасьць, дасталася Ататурку ад ягонага настаўніка матэматыкі Юскюплю Мустафы Эфэндзі. Паводле легенды настаўнік так захапіўся здольнасьцямі падлетка, што даў яму такую мянушку[14][15], аднак існуе вэрсія, што настаўнік хацеў адрозьніць для астатніх свайго вучня, які меў такое ж імя як і ён сам[16]. У раньнія гады маці заахвоціла Ататурка наведваць рэлігійную школу, што ён рабіў неахвотна і даволі непрацяглы час. Пазьней, дзякуючы ягонаму бацьку, Мустафа пачаў наведваць прыватную школу з больш сьвецкай навучальнай праграмай. Бацькі жадалі, каб хлопец навучыўся справам, каб потым той працаваў у гандлі, як ягоны бацька. Аднак, не параіўшыся з бацькамі, Ататурк здаў уступныя іспыты ў Тэсалёніскую вайсковую вучэльню ў 1893 годзе.

У 1911 годзе ўдзельнічаў у вайне з італьянцамі ў Лібіі, у 1913 — у Другой Балканскай вайне. Праявіў сябе падчас Першае сусьветнае вайны. Пасьля капітуляцыі Турэччыны ў кастрычніку 1918 Кемаль стаў адным з правадыроў партыі, што выступала за захаваньне Турэччыны ў яе сёньняшніх межах. Разам зь некалькімі паплечнікамі арганізаваў рух «Нацыянальная сіла» (па-турэцку: Kuva-i Milliye), што змагаўся з грэкамі і іншымі акупацыйнымі войскамі Антанты. У 1920 Кемаля абралі кіраўніком Нацыянальнага сходу. У 1923 пасьля вываду войскаў Антанты ён заснаваў Турэцкую Рэспубліку і быў абраны яе першым прэзыдэнтам (пераабіраўся ў 1927, 1931 і 1935).

Памёр 10 лістапада 1938 году ад цырозу печані, спрычыненага застарэлым алькагалізмам. У Турэччыне склаўся культ асобы Ататурка, які збольшага нагадвае культ асобы Леніна ў СССР.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Sofos, Umut Özkırımlı & Spyros A. (2008). «Tormented by history: nationalism in Greece and Turkey». New York: Columbia University Press. — С. 167. — ISBN 9780231700528
  2. ^ Toktas, Sule (2005). «Citizenship and Minorities: A Historical Overview of Turkey's Jewish Minority». Journal of Historical Sociology. 18 (4).
  3. ^ Jongerden, edited by Joost; Verheij, Jelle. «Social relations in Ottoman Diyarbekir, 1870–1915». Leiden: Brill. — С. 300. — ISBN 978-90-04-22518-3.
  4. ^ Kieser, Hans-Lukas, ed. (2006). «Turkey beyond nationalism: towards post-nationalist identities». London: Tauris. — С. 45. — ISBN 9781845111410.
  5. ^ Öktem, Kerem (2008). «The Nation's Imprint: Demographic Engineering and the Change of Toponymes in Republican Turkey». European Journal of Turkish Studies.
  6. ^ Aslan, Senem. «Incoherent State: The Controversy over Kurdish Naming in Turkey». European Journal of Turkish Studies.
  7. ^ «Mustafa Kemal Atatürk'ün Nüfus Hüviyet Cüzdanı. (24.11.1934)». Isteataturk.com
  8. ^ Andrew Mango (2002). «Atatürk: The Biography of the Founder of Modern Turkey». Overlook Press. — С. 25—27. — ISBN 978-1-58567-334-6.
  9. ^ Jackh, Ernest (2007). «The Rising Crescent». — С. 31. — ISBN 978-1-40674-978-6.
  10. ^ Marcosson, Isaac Frederick (1969). «Turbulent Years». Ayer Publishing — С. 144. — ISBN 978-0-83691-305-7.
  11. ^ Scholem, Gershom (2007). «Doenmeh». Encyclopaedia Judaica, 2nd ed.; Volume 5: Coh-Doz. Macmillan Reference USA. Thomson Gale. — С. 732. — ISBN 0-02-865933-3.
  12. ^ Atay, Falih Rıfkı (1984). «Çankaya: Atatürk'ün doğumundan ölümüne kadar». Betaş. İstanbul. — С. 17.
  13. ^ Dinamo, Hasan İzzettin (1986). «Kutsal İsyan: Millî Kurtuluş Savaşı'nın Gerçek Hikâyesi, 2. cilt». Tekin Yayınevi.
  14. ^ İnan, Afet (1959). «Atatürk hakkında hâtıralar ve belgeler». Türk Tarih Kurumu Basımevi. — С. 8.
  15. ^ «Mustafa Kemal Atatürk». Turkish Embassy.
  16. ^ Cebesoy, Ali Fuat (1967). «Sınıf arkadaşım Atatürk: okul ve genç subaylık hâtıraları». İnkılâp ve Aka Kitabevleri. — С. 6.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Мустафа Кемаль Ататурксховішча мультымэдыйных матэрыялаў