Жалезны крыж
Жале́зны крыж (па-нямецку: Eisernes Kreuz) — прускі і нямецкі вайсковы ордэн. Заснаваны Фрыдрыхам Вільгельмам III 10 сакавіка 1813 за баявыя заслугі ў вайне за вызваленьне Нямеччыны ад Напалеона. Аўтарства эскіза прыпісваюць Карлу Фрыдрыху Шынкелю.
Жалезны крыж | |||
I ступені | |||
---|---|---|---|
| |||
II ступені | |||
| |||
Арыгінальная назва | Eisernes Kreuz | ||
Краіна |
прускі нямецкі Трэці Райх | ||
Тып | Ордэн | ||
Каму ўручаецца | Усе катэгорыі вайскоўцаў | ||
Падставы ўзнагароджаньня | За адвагу на поле боя | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 10 сакавіка 1813 | ||
Старэйшая ўзнагарода | German Cross[d] | ||
Малодшая ўзнагарода | War Merit Cross[d] |
Ордэнам узнагароджваліся ўсе катэгорыі вайскоўцаў незалежна ад рангу або саслоўя. Узнагароджаньне ордэнам адбывалася пасьлядоўна ад ніжэйшай ступені да вышэйшай. Ордэн аднаўляўся з кожнай новай вайной.
Жалезны Крыж стаў першай эўрапейскай узнагародай, якая надавалася выключна за подзьвіг — нягледзячы на званьне, або сацыяльны статус. Ордэн карыстаўся павагай і папулярнасьцю ў народзе і арміі.
Віды Жалезных крыжоў
рэдагавацьІснавала некалькі вэрсій — 1813, 1870, 1913 — 1914, 1939 гадоў. Год пазначаўся долу крыжа.
Да 1918 году было чатыры ступені ордэну:
- Жалезны Крыж II-й клясы на чорна-белай стужцы (па-нямецку: Eisernes Kreuz 2. Klasse);
- I-й клясы — нагрудны (па-нямецку: Eisernes Kreuz 1. Klasse);
- Вялікі Крыж жалезнага крыжа (для генэралітэту) (па-нямецку: Großkreuz des Eisernen Kreuzes);
- Зорка вялікага Крыжа жалезнага крыжа (па-нямецку: Stern zum Großkreuz).
Жалезны Крыж 2-й клясы | ||||
---|---|---|---|---|
Жалезны Крыж 2-й клясы 1813–1913 | Жалезны Крыж 2-й клясы для некамбатантаў 1813–1918 | Жалезны Крыж 2-й клясы 1914, з зашпількай 1939 году | Жалезны Крыж 2-й клясы 1914–39 | Жалезны Крыж 2-й клясы 1939–45 |
Жалезны Крыж 1-й клясы | |||
---|---|---|---|
Жалезны Крыж 1-й клясы 1813–1913 | Жалезны Крыж 1-й клясы 1914, з паўторам 1939 | Жалезны Крыж 1-й клясы 1914–39 | Жалезны Крыж 1-й клясы 1939–45 |
Вялікі Крыж жалезнага крыжа | |
---|---|
Вялікі Крыж жалезнага крыжа | Зорка вялікага Крыжа жалезнага крыжа |
Рыцарскі Крыж жалезнага крыжа | ||||
---|---|---|---|---|
Рыцарскі Крыж Alternate version |
... з дубовымі лістамі Alternate version |
... і мячамі Alternate version |
... і дыямэнтамі Alternate version |
...у золаце ... Alternate version |
Выпуск 1813
рэдагаваць-
Жалезны крыж 2-й клясы (1813)
Выпуск 1870-71
рэдагаваць-
Жалезны крыж 1-й клясы
-
Жалезны крыж 2-й клясы
Падчас Франка-прускай вайны ордэн быў адноўлены 19 ліпеня 1870 году прускім каралём Вільгельмам I.
Выпуск 1914-1918
рэдагаваць-
Жалезны крыж 2-й клясы (EK II) -
Жалезны крыж 2-й клясы (EK) -
Жалезны крыж 1-2-й клясы (EK I) з дадаткам -
Жалезны крыж 1-2-й клясы (EK I)
Напачатку Першай сусьветнай вайны нямецкі імпэратар Вільгельм II ізноў аднавіў 5 жніўня 1914 году ордэн. Падчас вайны ўзнагароду надавалі масава, што некалькі зьнізіла яго прэстыж. Усяго за вайну было нададзена каля 5 млн Жалезных крыжоў 2-й клясы і 218 тыс. — 1-я клясы.
Выпуск 1939-1945
рэдагавацьНапачатку Другой сусьветнай вайны Адольф Гітлер у апошні раз аднавіў ордэн. Жалезны крыж стаў таўсьцейшым, атрымаў надпіс «1939» на дольным прамяні франтальнага боку (на адваротным баку застаўся надпіс «1813») і свастыку па цэнтру. Быў ўведзены рыцарская ступень жалезнага крыжа. Ён насіўся не на традыцыйнай чорна-белай, а на чорна-бела-чырвонай ордэнскай стужцы.
Загадам за № 102 ч.849 ад 10 чэрвеня 1940 году ўводзіліся 5 клясаў ордену:
- Жалезны крыж 2-й клясы (па-нямецку: Eisernes Kreuz 2. Klasse)
- Жалезны крыж 1-й клясы (па-нямецку: Eisernes Kreuz 1. Klasse)
- Рыцарскі крыж жалезнага крыжа (па-нямецку: Ritterkreuz des Eisernen Kreuzes)
- Рыцарскі крыж жалезнага крыжа з дубовымі лістамі (па-нямецку: Ritterkreuz des Eisernen Kreuzes mit Eichenlaub)
- Вялікі крыж жалезнага крыжа (па-нямецку: Großkreuz des Eisernen Kreuzes)
- Зорка Вялікага крыжа жалезнага крыжа ці Жалезны крыж з залатымі промнямі (па-нямецку: Stern zum Großkreuz)
Пазьней зьявіліся новыя клясы ордэну:
- Рыцарскі крыж жалезнага крыжа з дубовымі лістамі і мячамі (па-нямецку: Ritterkreuz des Eisernen Kreuzes mit Eichenlaub und Schwerter)
- Рыцарскі крыж жалезнага крыжа з дубовымі лістамі, мячамі і дыямэнтамі (па-нямецку: Ritterkreuz des Eisernen Kreuzes mit Eichenlaub, Schwerter und Brillanten)
- Рыцарскі крыж жалезнага крыжа з залатымі дубовымі лістамі, мячамі і дыямэнтамі (па-нямецку: Ritterkreuz des Eisernen Kreuzes mit goldenem Eichenlaub, Schwerter und Brillanten)
Спачатку плянавалася, што будзе ўзнагароджана толькі 12 самых найлепшых вайскоўцамі гэтымі ардэнамі і за рыцарскім сталом будуць сядзець 12 самых найлепшых воінаў. Але ў выніку адзіным ўзнагароджаным такім ордэнам стаў пілёт Люфтвафэ Ганс Ульрых Рудэль.
Для асобаў, якія былі ўзнагароджаныя Жалезным крыжом падчас Першай сусьветнай вайны і ізноў заслужылі такі ордэн была ўведзена спражка паўторнага ўзнагароджаньня (па-нямецку: "Wiederholungsspange" ці па-нямецку: "Spange „1939“"). Спражка з выяваю арла, што сядзеў на свастыцы, аточаная вянком з дубовых лістоў, ніжэй дата — "1939". Спражка для ордэну 2-й клясы мацавалася на стужцы ордэну, прасунутай у другі зьверху прарэз для гузіка, для ордэну 1-й клясы — на левай нагруднай кішэні, непасрэдна над знакам ордэну 1-й клясы. Адрозьніваліся памерамі.
Рыцарскія жалезныя крыжы
рэдагавацьОрдэнам найвыйшэйшай ступені — з залатымі дубовымі лістамі, мячамі і дыямэнтамі — быў узнагароджаны толькі адзін чалавек: пілёт Люфтвафэ Ганс Ульрых Рудэль(de), вядомы тым, што яму пашчасьціла патапіць лінкар «Марат» і зьнішчыць некалькі сотняў савецкіх танкаў[1].
Жалезны крыж у Люфтвафэ
рэдагавацьДля Люфтвафэ існавала спэцыяльная сыстэма балаў або «пунктаў». Напрыклад, 0,5 пункту давалі за зьнішчэньне аднаматорнага самалёту, 1 пункт — за 1 самалёт-зьнішчальнік, 3 пункты — за чатырохматорны бамбардзіроўшчык і т. д. Начныя перамогі ацэньваліся ўдвая вышэй. Для ўзнагароджаньня Жалезным крыжам 1-й клясы дастаткова было набраць 5 пунктаў[2].
Дэнацыфікацыя
рэдагавацьПасьля вайны ў сувязі з дэнацыфікацыяй выявы свастыкі, яе публічны паказ стаў супрацьзаконнымі. Гэта тычылася і ўзнагарод з выявай свастыкі. У 1957 нямецкае заканадаўства дазволіла зноў насіць перапрацаваныя ўзнагароды, атрыманыя падчас Другой сусьветнай вайны, але ўсе нацысцкія сымбалі з узнагарод мусілі быць прыбраны. Жалезны Крыж па вэрсіі 1957 году страціў свастыку ў цэнтры авэрсу, а замест яе там зьявіліся тры дубовых лісты з парай жалудоў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Christian Centner. Chronik. Zweiter Weltkrieg. Otus Verlag AG, St.Gallen, 2007 ISBN 978-3-907200-56-8
- ^ Курылев О. П. Боевые награды Третьего Рейха. — ілюстраваная энцыкляпэдыя. — М.: Эксмо, 2009. — С. 33-34. — 352 с. — ISBN 978-5-699-12721-4
Літаратура
рэдагаваць- Guenther Fraschka, Mit Schwertern und Brillanten, 1955, ISBN 3-8004-1176-8 (this book covers all the 27 recipients of the Diamonds)
- Stephen Thomas Previtera, The Iron Time: A History of the Iron Cross, Second edition 2007, ISBN 978-0-9673070-3-9
- Gordon Williamson, The Iron Cross of 1939, 1997, ISBN 0-912138-86-6
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЖалезны крыж — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў