Вялікі нацыянальны сход Турэччыны
Вялі́кі нацыяна́льны сход Турэ́ччыны (па-турэцку: Türkiye Büyük Millet Meclisi) — аднапалатны турэцкі заканадаўчы орган. Ёсьць адзіным органам, які мае заканадаўчыя прэрагатывы ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Турэччыны. Парлямэнт быў заснаваны ў Анкары 23 красавіка 1920 годзе ў разгар Нацыянальнай кампаніі на парэштках зьніклай Асманскай імпэрыі.
Парлямэнцкая сыстэма | прапарцыйны |
---|---|
Сьпікер | Мустафа Шэнтоп |
Дэпутатаў | 600 |
Палітычныя групы (фракцыі) | Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (288), Рэспубліканская народная партыя (136), Народная дэмакратычная партыя (55), Партыя нацыяналістычнага руху (48), Добрая партыя (36) ды іншыя |
Год заснаваньня | 23 красавіка 1920 (104 гады таму) |
Апошнія выбары | 24 чэрвеня 2018 (6 гадоў таму) |
Афіцыйны сайт | |
Вялікі нацыянальны сход у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьТурэччына мела гісторыю існаваньня парлямэнту да стварэньня цяперашняга нацыянальнага парлямэнта. Сюды ўваходзяць спробы стрымліваць абсалютную манархію за часам існаваньня Асманскай імпэрыі праз канстытуцыйную манархію, а таксама ўстановы часовых нацыянальных сходаў непасрэдна перад абвяшчэньнем Турэцкай Рэспублікі ў 1923 годзе.
Мустафа Кемаль Ататурк у сваёй прамове 19 сакавіка 1920 году абвесьціў, што ў Анкары будзе скліканы сход, які будзе валодаць надзвычайнымі паўнамоцтвамі, і паведаміў, як будуць абраныя чальцы новага органу[1]. Ён таксама заявіў, што чальцы разагнанай асманскай палаты дэпутатаў таксама могуць удзельнічаць у выбарах у сход у Анкары, каб павялічыць прадстаўнічасьць новай структуры. Першыя выбары былі праведзеныя, як плянавалася, увесну 1920 году. Першае ўстаноўчае паседжаньне Вялікі нацыянальны сход правёў 23 красавіка 1920 году[2]. З гэтае даты і да канца вайны за незалежнасьць Турэччыны ў 1923 годзе часовы ўрад Турэччыны быў вядомы як урад Вялікага нацыянальнага сходу.
Першая спроба стварэньня шматпартыйнасьці ў рэспубліканскі час была зробленая ў 1924 годзе шляхам стварэньня на просьбу Мустафы Кемаля Прагрэсіўнай рэспубліканскай партыі, але празь некалькі месяцаў яна была распушчаная. У 1930 годзе зноўку на просьбу Ататурка была створаная Лібэральная рэспубліканская партыя палітыкам Алі Фэтхі Ак’ярам. Аднак, праз хваляваньні асабліва на ўсходзе краіны партыя была распушчаная 17 лістапада 1930 году, і далейшыя спробы разьвіцьця шматпартыйнай дэмакратыі не рабіліся да 1945 году.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Olağanüstü yetkiler taşıyan bir meclisin Ankara'da toplanması kararı». Atam.
- ^ «The Fundamental Law and abolition of the sultanate». Encyclopædia Britannica.