Рэспубліканская народная партыя
Рэспубліканская народная партыя (па-турэцку: Cumhuriyet Halk Partisi) — старэйшая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі, займае левацэнтрысцкія, кемалісцкія пазыцыі. Заснаваная як саюз групаў супраціўленьня ўварваньню Грэцыі ў Анатолію, афіцыйна абвясьціла сябе палітычнай арганізацыяй 9 верасьня 1923 году. Заснавальнікам і першым старшынём партыі быў Мустафа Кемаль Ататурк. Да 1950 году існавала ў аднапартыйнай сыстэме.
Рэспубліканская народная партыя | |
па-турэцку: Cumhuriyet Halk Partisi | |
Лідэр партыі | Кемаль Кылічдароглу |
---|---|
Заснавальнік | Мустафа Кемаль Ататурк |
Дата заснаваньня | 9 верасьня 1923 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | кемалізм[d], сьвецкасьць, сацыял-дэмакратыя[d] і праэўрапеізм[d] |
Моладзевая арганізацыя | Моладзевая арганізацыя Рэспубліканскай народнай партыі[d] |
Колькасьць | 1 428 800[1] |
Афіцыйны сайт | chp.org.tr (тур.) |
На выбарах у парлямэнт у 2007 годзе атрымала 22% галасоў (другое месца). Выступае ў апазыцыі да кансэрватыўнай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.