Мэхмэд VI

султан Асманскай імпэрыі

Мэхмэд VI (па-турэцку: Altıncı Mehmet) — 36-ы і апошні султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 4 ліпеня 1918 году да 1 лістапада 1922 году, за часам калі Асманская імпэрыя распалася ў выніку Першай сусьветнай вайны і 29 кастрычніка 1923 году была замененая Турэцкай Рэспублікай. Успадкаваў пасад пасьля сьмерці Мэхмэда V[5]. Ягоным бацькам быў султан Абдул-Мэджыд I, а маці, Гюлюсту Ханым, зьяўлялася этнічнай абхазкай і дачкой прынца Тахіра Бэя Чачбы[6].

Мэхмэд VI
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 студзеня 1861(1861-01-14)[1][2][3],
Памёр 16 траўня 1926(1926-05-16)[1][2][3] (65 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Сабіха Султан[d], Фатма Улвіе Султан[d] і Мэхмэд Эртугрул Эфэндзі[d]
Дынастыя дынастыя Асманаў[d]
Сужэнец Эмінэ Назыкеда[d], Шадые Мювэдэт[d], Нэварэ Ханым[d], Німэт Нэўзад Ханым[d] і Іншырах Ханым[d]
Бацька Абдул-Мэджыд I[d]
Маці Гюлюсту Ханым[d]
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Мэхмэд нарадзіўся ў палацы Далмабахчэ, у Канстантынопалі 14 студзеня 1861 году[7]. Ягоны бацька, султан Абдул-Мэджыд I, памёр, калі Мэхмэду было ўсяго пяць месяцаў, а ягоная маці памерла, калі яму было чатыры гады. Уступіў на пасад падчас заключнага этапу Першай сусьветнай вайны, у якой Асманская імпэрыя ўдзельнічала на баку Нямецкае імпэрыі. Да лета 1918 году ваеннае становішча імпэрыі было вельмі цяжкім.

Брытанскія і хаўрусныя войскі захапілі Багдад, Дамаск і Ерусалім падчас вайны, і большая частка Асманскай імпэрыі была падзеленая паміж імі. На канфэрэнцыі ў Сан-Рэма ў красавіку 1920 году французам быў прадастаўлены мандат на Сырыю, а ангельцы атрымалі кіроўныя паўнамоцтвы над Палестынай і Мэсапатаміяй. 10 жніўня 1920 году прадстаўнікі Мэхмэда падпісалі Сэўрскую дамову, якая прызнаў мандаты і прызнаў Гіджаз незалежнай дзяржавай.

У выніку цяжкіх наступстваў вайны Мэхмэд страціў падрымку турэцкіх нацыяналістаў, якія пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля былі сфармавалі 23 красавіка 1920 году ў Анкары Вялікую нацыянальную асамблею Турэччыны. Новая структура 1 лістапада 1922 году скасавала султанат і абвесьціла рэспубліку, такім чынам Мэхмэд VI канчаткова страціў уладу. Мэхмэд быў вымушаны бешчы з краіны, скарыстаўшыся ангельскім вайсковым карабелем, які даставіў яго на Мальту. Свае апошнія гады правёў у Італіі ў Сан-Рэма, дзе памёр 16 траўня 1926 году. Пахаваны ў Дамаску.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г д е Mehmed VI // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г д е Mehmet VI // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ а б в г д е Brozović D., Ladan T. Mehmed VI. // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. ^ а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #119160641 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Freely, John, Inside the Seraglio, 1999, Chapter 16: The Year of Three Sultans.
  6. ^ Harun Açba (2007). «Kadın efendiler: 1839-1924». Profil. ISBN 978-9-759-96109-1.
  7. ^ Chisholm, Hugh, ed. (1911), The Encyclopædia Britannica, 7, Constantinople, the capital of the Turkish Empire.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць