Лязанская мірная дамова
Лязанская мірная дамова — адзін з асноўных выніковых дакумэнтаў Лазанскай канферэнцыі, падпісаная 24 ліпеня 1923 году Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй, Японіяй, Грэцыяй, Румыніяй, Каралеўствам сэрбаў, харватаў і славенцаў, з аднаго боку, і Турэччынай — з другога. Замяніла Сэўрскае мірнае пагадненьне 1920 году.
Лязанская мірная дамова | |
Граніцы Турэччны згодна пагадненьню | |
Падпісаная | 24 ліпеня 1924 |
---|---|
· месца | Лязана |
Дамова ўсталявала новыя граніцы Турэччыны, юрыдычна аформіўшы распад Асманскай імпэрыі і замацаваўшы тэрыторыю Турцыі ў яе сучасных граніцах. Пагадненьне абвяшчала мір паміж Турэччынай і дзяржавамі Антанты. Турэччына захавала за сабой Усходнюю Тракію, Ізьмір і іншыя тэрыторыі, адабраныя ад яе па Сэўрскім мірным пагадненьні 1920 году. У той жа час, Турэччына адмовілася ад прэтэнзій і страціла кантроль над Арабіяй, Эгіптам, Суданам, Трыпалітаніяй, Кірэнаікай, Мэсапатаміяй, Палестынай, Трансярданіяй, Лібанам і Сырыяй, астравамі ў Эгейскім моры (Лемнас, Саматракі, Лесбас, Хіёс, Самас, Ікарыя). Граніца ў Тракіі была ўстаноўлена па лініі ракі Марыца.
Разьвязаньне пытаньня аб граніцы з Іракам і, адпаведна, кантролі над нафтаносным раёнам Масул, адкладалася да вызначэньня яе Турэччынай і Вялікабрытаніяй, а пры недасягненьні згоды на працягу 9 месяцаў перадавалася ў Лігу Нацый (гл. Масульскі канфлікт).
Дамова адмяніла рэжым капітуляцый (эканамічных і палітычных прывілеяў замежнікаў) у Турэччыне і міжнародны фінансавы кантроль над ёй. Турэччына згаджалася на выплату часткі Атаманскіх пазык (зьнешніх пазык Асманскай імпэрыі). Атаманскі доўг разьмяркоўваўся паміж Турэччынай і тымі дзяржавамі, на карысьць якіх была аддзеленая ад Асманскай імпэрыі тэрыторыя ў выніку войнаў 1912—1923 гадоў. Атаманскі доўг павінен быў пагашацца роўнымі далямі на працягу 20 гадоў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тэкст дагавора (анг.)