Монтаўты (род)

вялікалітоўскі шляхецкі род

Монтаўты, Монтаўтавічы — літоўскі шляхецкі род гербу «Тапор».

Монтаўты
лац. Montaŭty
Герб «Тапор»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду Аляксандар Монтаўт

Прозьвішча

рэдагаваць

Мундалд або Монталд (Mundoald, Montaldus[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6].

Гісторыя

рэдагаваць

Пачынальнік роду — літоўскі баярын Аляксандар Монтаўт, імаверны родзіч Яна Бутрыма, які на Гарадзельскай уніі (1413 год) атрымаў герб «Тапор». У 1422—1435 гадох Монтаўт быў старостам салечніцкім (потым атрымаў Салечнікі ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ва ўласнасьць), у 1440 годзе староста эйшыскі[7].

Найбольш вядомыя

рэдагаваць
  • Міхайла (?—1486), сын Монтаўта. Староста луцкі ў 1463—1477 гадох, намесьнік наваградзкі ў 1482—1484 гадох, маршалак гаспадарскі ў 1482 годзе, кашталян троцкі з 1483 году. Належаў да групоўкі магнатаў, якая выступала за раўнапраўныя дачыненьні ВКЛ і Польшчы ў рамках уніі. Ачольваў раду вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Меў маёнткі на Украіне, Жырмуны каля Ліды, Шарсьцін у Гомельскай воласьці.
  • Ян Таўцівіл, сын Монтаўта, крайчы вялікі літоўскі ў 1481 годзе.
  • Юры (?—1508), сын Міхайлы, староста крамянецкі ў 1505—1506 гадох[8].
  1. ^ Les Registres de Grégoire IX. — Paris, 1908. S. 107, 191.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1135.
  3. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 358.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Пазднякоў В. Мантоўты // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 270.
  8. ^ Пазднякоў В. Мантоўты // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 271.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць