Міхайла Монтаўтавіч

Міхайла Монтаўтавіч (? — па 1484) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста луцкі (1463—1477) і наваградзкі (1482—1484), маршалак гаспадарскі (1482), кашталян троцкі (1483—1484).

Міхайла Монтаўтавіч
POL COA Topór.svg
Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1484
Род Монтаўты
Бацькі Аляксандар Монтаўт
Дзеці Юры, Якуб, Мацей, Станіслаў

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Салечніках. Меў уладаньні ў Жырмунах.

ІмяРэдагаваць

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Пану Михаилу Монътовтовичу чоловекъ у во Друцку Ходис (1440—1492 гады)[1]; я пан Михайло Монтовтович (10 ліпеня 1463 году)[2], пан Михайло Монтовтович (1474 год, 4 ліпеня 1475 году, 1 верасьня 1475 году[3], 25 жніўня 1484 году[4]), Michael Muntholtowicz[5].

БіяграфіяРэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Аляксандра Монтаўта. Меў братоў Яна Таўцівіла, Барташа і Конрада.

Упершыню ўпамінаецца ў 1440 годзе ў наданьні яго бацькі віленскім францішканам. У 1446 годзе езьдзіў у складзе літоўскай дэлегацыі на агульны з палякамі сойм у Пётркаў, паўторна езьдзіў у Польшчу ў 1452 годзе. У 1463—1477 гадох быў старостам луцкім, у 1482 годзе — маршалкам гаспадарскіх, у 1482—1484 гадох — старостам наваградзкім, у 1483—1484 гадох — кашталянам троцкім.

Няма зьвестак пра імя і паходжаньне жонкі. У шлюбе меў сыноў Юрыя, Якуба, Мацея і Станіслава[6].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
  2. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 55.
  3. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 69, 71.
  4. ^ Решение в. к. л. Казимира по поводу имени Гайна, Могильное, Словенеск, Илемница и Полонное (1484), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  5. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 273.
  6. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 274.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4