Мачулішча (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Мачу́лішча[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 48 км на захад ад Камянцу, за 45 км на паўночны захад ад Берасьця, за 12 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток і за 3 км на ўсход ад мяжы з Польшчаю. Уваходзіць у Агародніцкі сельсавет.
Мачулішча | |
трансьліт. Mačulišča | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Агародніцкі |
Насельніцтва: | 106 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225081[1] |
СААТА: | 1240848046 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°19′37″ пн. ш. 23°16′3″ у. д. / 52.32694° пн. ш. 23.2675° у. д.Каардынаты: 52°19′37″ пн. ш. 23°16′3″ у. д. / 52.32694° пн. ш. 23.2675° у. д. |
± Мачулішча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- у сярэдзіне XIX ст.: вёска ў Воўчынскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1857: 326 рэвіскіх душ.
- 1886: 57 двароў, 198 жыхароў; дзейнічалі цагельны завод і карчма.
- 1890: Мачулішчанская сельская грамада валодала 977 дзесяцінамі зямлі.
- 1897: 73 двары, 509 жыхароў; дзейнічалі народнае вучылішча і хлеба-запасная крама.
- 1905: 538 жыхароў.
- 1921: у складзе Воўчынскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 58 двароў, 284 жыхары.
- 1932: у чэрвені жыхары вёсак Мачулішча і Залесьсе адмовіліся выконваць дарожныя павіннасьці, аказалі супраціў войту і паліцыі; 28 удзельнікаў хваляваньняў былі арыштаваныя.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Такарскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 182 двары, 1069 жыхароў.
- 1945: у Воўчынскім сельсавеце.
- 1954: у Агародніцкім сельсавеце.
- 1960: 431 жыхар.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 337 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 132 жыхары
- 2005 год — 127 жыхароў[3], 65 двароў
- 2010 год — 106 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 161
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 62
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 62—63.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМачулішча (Берасьцейская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў