ЛАСК Лінц

аўстрыйскі футбольны клюб

ЛАСК (па-нямецку: LASK) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Лінцу. Заснаваны 7 жніўня 1908 году. Чэмпіён Аўстрыі (1965), уладальнік Кубка Аўстрыі (1965). Клюб ёсьць найстарэйшым з рэгіёну Верхняя Аўстрыя. Выступае ў аўстрыйскае Бундэсьлізе, найвышэйшым дывізіёне айчыннага футболу. Традыцыйнымі колерамі клюбу зьяўляюцца чорны і белы. Таксама ў структуры клюбу маецца жаночая каманда. У 1965 годзе клюб стаў першым сярод клюбаў за межамі Вены, які здолеў стаць нацыянальным чэмпіёнам. Гэты чэмпіёнскі тытул на сёньня застаецца адзіным для клюбу. Хатнія матчы ў чэмпіянаце ЛАСК праводзіць на стадыёне «Вальдштадыён», які месьціцца ў прадмесьці Пашынг. У спаборніцтва, зарганізаваных пад эгідай УЭФА, гасьцёў клюб прымае на стадыёне «Лінцэр», які мае большую магутнасьць.

ЛАСК
Поўная назва па-аўстрыйску: Linzer Athletik-Sport-Klub
Заснаваны 25 ліпеня 1908[1]
Горад Лінц, Аўстрыя
Стадыён Лінцэр
Умяшчальнасьць: 21 005
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
lask.at (ням.)

Гісторыя рэдагаваць

Узімку 1908 году Альбэрт Зымс, кіраўнік гаража лінцкай філіі каралеўскай пошты, які ўжо быў сябрам клюбу па цяжкай атлетыцы, пастанавіў стварыць футбольны клюб. Новы клюб атрымаў назву «Спартовы клюб Лінцу». Падчас надзвычайнай нарады 14 верасьня 1919 году была зацьверджаная канчатковая назва, у якую была дададзеная кампанэнта «атлетычны». Так фактычна клюб і атрымаў сваю сучасную назву ЛАСК ці Лінцкі атлетычны спартовы клюб (ням. Linzer Athletik Sport-Klub). Клюб упершыню зьявіўся ў найвышэйшых дывізіёнах па аншлюсе, заявіўшыся ў нямецкую аўстрыйскую лігу ў сэзоне 1940—1941 гадоў. ЛАСК заняў апошняе месца і быў апушчаны ў дывізіёны ніжэй.

ЛАСК дасягнуў свайго найбольшага посьпеху, здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце Аўстрыі ў 1965 годзе. Аніводзін клюб па-за межамі Вены ніколі раней не здабываў аўстрыйскі тытул. Акрамя таго, у тым жа годзе клюб здабыў Кубак Аўстрыі. У Кубку УЭФА 1985—1986 гадоў ЛАСК у другім раўндзе 23 кастрычніка 1985 году нечакана перамог мілянскі «Інтэрнацыянале» зь лікам 1:0, але ў матчы ў адказ італьянцы зьнішчылі лінцаў зь лікам 4:0.

У 1997 годзе праз грамадзкі ціск ЛАСК аб’яднаўся з клюбам «Лінц»[3], але назва клюбу, ягоныя колеры, старшыня і сябры засталіся ранейшымі. У той час напрыканцы 1990-х гадоў клюб быў вельмі амбітным. Аднак, ЛАСК сутыкнуўся зь фінансавымі цяжкасьцямі. Прэзыдэнт клюбу ўцёк на Лазурны Бераг зь вялікай колькасьцю наяўных грошай, і клюб застаўся на мяжы банкруцтва зь вялікімі даўгамі. ЛАСК быў вымушаны прадаць свае трэнавальныя прылады і прыстасаваньні і найлепшых гульцоў. У выніку каманда страціла і месца ў Бундэсьлізе, апусьціўшыся на дывізіён ніжэй.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Тобіяс Ляваль 2000
2   Аб Джордж Бэла 2002
4   Аб Максім Талавераў 2000
5   Аб Філіп Цырайс 1993
6   Аб Філіп Візынгер 1994
7   Аб Рэнэ Рэнэр 1993
8   ПА Пэтэр Міхарль 1995
9   Нап Марын Любічыч 2002
10   Нап Робэрт Жуль (капітан) 1992
14   ПА Валён Бэрыша 1993
16   Аб Андрэс Андрадэ 1998
17   Нап Мозэс Усар 2002
18   ПА Бранка Ёвічыч 1993
19   Нап Лені Пінтор 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   ПА Іван Любіч 1996
22   Аб Філіп Стойкавіч 1993
23   Нап Ібрагім Мустафа 2000
24   Нап Эліяс Гавэль 2003
25   Аб Санусі Ба (ар. РБ Ляйпцыг) 2004
26   Аб Філіп Твардзік 1993
28   Бр Ёрг Зыбэнгандль 1990
29   ПА Флёрыян Флекер 1995
30   ПА Саша Горват 1996
31   Аб Яніс Летар 1998
33   Аб Фэлікс Люкенэдэр 1994
36   Бр Люкас Юнгвірт 2004
37   Нап Люкас Капада 2004
44   Нап Адыль Таўі 2001

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць