Масявічы (Пружанскі раён)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Масявічы, Масевічы.
Масяві́чы[2] (таксама Масе́вічы[2]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Масявічы ўваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзяцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Сьвіслач. Насельніцтва — 67 жыхароў (2010).
Масявічы | |
трансьліт. Masiavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Зеляневіцкі |
Насельніцтва: | 67 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225158[1] |
СААТА: | 1256825058 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′50″ пн. ш. 24°38′26″ у. д. / 52.86389° пн. ш. 24.64056° у. д.Каардынаты: 52°51′50″ пн. ш. 24°38′26″ у. д. / 52.86389° пн. ш. 24.64056° у. д. |
± Масявічы |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні, 465 дзесяцін[3], каталіцкая капліца Струбніцкай парафіі[4]. На пачатку XX стагодзьдзя 325 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[5].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). Паводле перапісу 1959 року ў вёсцы 382 жыхары; у 1970 — 337 жыхароў; у 2003 — 115 жыхароў, 61 гаспадарка.
Да 2006 року вёска ўваходзіла ў склад Лыскаўскага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №261 7 верасьня 2006 року сельсавет скасаваны, яго вёскі ўвайшлі ў склад Зеляневіцкага сельсавету[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 67 чалавек
- 2005 год — 100 чалавек, 56 двароў[7]
- 1999 год — 120 чалавек
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
рэдагаваць- Алег Вялічка, беларускі лекар, двойчы дэпутат ПП НС РБ
- Уладзімер Вялічка, беларускі філёзаф, журналіст
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Мосевичи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 247
- ^ Masiewicze (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 307
- ^ Mosiewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. — S. 702
- ^ Мойсевичи, вёска. Radzima.net. Праверана 26 жніўня 2012 г.
- ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 07.09.2006 N 261 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области» (рас.). Банк законов. Праверана 26 жніўня 2012 г.
- ^ Масевічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 521
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.