Манцы
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Манцы́[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету. Знаходзіцца за 19 км на захад ад Пружанаў, 31 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Манцы | |
трансьліт. Mancy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шарашэўскі |
Насельніцтва: | 12 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225175[1] |
СААТА: | 1256762016 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′46″ пн. ш. 24°10′37″ у. д. / 52.56278° пн. ш. 24.17694° у. д.Каардынаты: 52°33′46″ пн. ш. 24°10′37″ у. д. / 52.56278° пн. ш. 24.17694° у. д. |
± Манцы |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Шарашоўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. На пачатку XX стагодзьдзя 120 жыхароў.
За міжваеннай Польшчай — у гміне Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[3].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. 29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — 38 жыхароў (перапіс); 1999 год — 15 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 9 жыхароў, 6 гаспадарак; 2005 год — 10 жыхароў, 6 двароў[5]; 2010 год — 12 жыхароў
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога Н540 Купічы — Шарашоў — Вялікае Сяло[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Манцы (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 13 студзеня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 244
- ^ Mańce, вёска. Radzima.net. Праверана 15 красавіка 2012 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Манцы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 520
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 15 красавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.