Вялікае Сяло (Пружанскі раён)
Вялі́кае Сяло́[2] — аграгарадок у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вялікае Сяло ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад Пружанаў, 25 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Вялікае Сяло | |
трансьліт. Vialikaje Sialo | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Велікасельскі |
Вышыня: | 188 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 375 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225165[1] |
СААТА: | 1256806011 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′3″ пн. ш. 24°19′24″ у. д. / 52.63417° пн. ш. 24.32333° у. д.Каардынаты: 52°38′3″ пн. ш. 24°19′24″ у. д. / 52.63417° пн. ш. 24.32333° у. д. |
± Вялікае Сяло |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — цэнтар воласьці ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні, 2569 дзесяцін зямлі[3]. У 1886 року 1558 жыхароў, 97 двароў, праваслаўная царква, валасное праўленьне, кузьня, 2 ветракі, піцейны дом. Паводле перапісу 1897 року 1035 жыхароў, 184 двары, народная вучэльня, хлебазапасная крама.
За польскім часам — сьпярша ў гміне Котра[4], а з 1932 — у складзе гміны Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 633 жыхары, 134 двары.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 року 892 жыхары; у 1970 — 719 жыхароў. Ад 16 красавіка 1973 Вялікае Сяло — цэнтар сельсавету.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 501 жыхар
- 2005 год — 447 жыхароў, 195 двароў[6]
- 2010 год — 375 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьДзіцячы садок, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі.
Рамонтна-мэханічныя майстэрні, фэльчарска-акушэрскі і вэтэрынарны пункты, крама.
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільныя дарогі Р47 Сьвіслач — Поразаў — Пружаны і Н540 Купічы — Шарашоў — Вялікае Сяло[7].
Турыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Касьцёл (пасьля 1990)
- Братэрская магіла 56 савецкіх жаўнераў і партызан (1941—1944)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Великое Село (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 15 красавіка 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 245
- ^ Wielkie Sioło (12) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 346
- ^ Wielkie Sioło, вёска. Radzima.net. Праверана 15 красавіка 2012 г.
- ^ Dz.U. 1932 nr 17 poz. 109 (пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Min. Spraw Wewnętrznych. Праверана 15 красавіка 2012 г.
- ^ Вялікае Сяло // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 499
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 15 красавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вялікае Сяло (рас.) на «Глобусе Беларусі»
- Надвор’е ў Вялікім Сяле