Мака́к[1] — род зграйных малпаў сямейства сабакападобных і аднайменнага падсямейства. На сёньня налічваецца больш за два дзясяткі відаў, арэалы якіх ахопліваюць Азію, Паўночную Афрыку і крыху ЭўропыГібральтары). Макак пераважна пладаедны, бо аддае перавагу садавіне, але ягоны рацыён таксама ўлучае насеньне, лісьце, кветкі і кару дрэваў. Некаторыя віды, такія як яванскі макак, дадаюць да свайго рацыёну невялікую колькасьць мяса малюскаў, вусякоў і дробных сысуноў. У сярэднім, лапундар, які жыве ў Малайзіі, штогод зьядае блізу 70 буйных пацукоў[2][3]. Усе сацыяльныя групы макакаў арганізаваныя з дамінаваньнем матрыярхату[4].

Макак
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
АтрадПрыматы
ПадатрадСуханосыя
СямействаСабакападобныя
ТрыбаPapionini
Бінамінальная намэнклятура
Macaca
Арэал
Распаўсюд макакаў у сьвеце

Макакі шырока прадстаўленыя асабліва ў Азіі, да таго ж гэтыя жывёлы вельмі лёгка прыстасоўваюцца. Некаторыя віды ёсьць сынантропнымі, бо добра навучыліся жыць побач зь людзьмі, аднак гэта зрабіла пэўныя нязручнасьці і цяжкасьці ў гарадзкіх раёнах Паўднёва-Ўсходняй Азіі, бо жывёлы могуць пераносіць хваробы. Большасьць відаў макакаў занесеныя ў Чырвоны сьпіс Міжнароднага зьвязу аховы прыроды як уразьлівыя або зважаюцца пад крытычнай пагрозай выміраньня.

Апісаньне

рэдагаваць
 
Выява макака магота на паштовай марцы Гібральтару 1960 году.

Акрамя чалавека, макак зважаецца самым распаўсюджаным родам прыматаў, пачынаючы ад Японіі і заканчваючы Індыйскім субкантынэнтам. У выпадку маготу ягоны арэал ахоплівае Паўночную Афрыку і Паўднёвую Эўропу. На сёньня вядомыя дваццаць чатыры віды макакаў. Макакі — прыматы сярэдняй велічыні з моцным тулавам і моцнымі канцавінамі. Іхняя густая поўсьць афарбаваная ў шэра-карычневы колер, аднак часам бывае і чорнай. Іхныя пысы круглявыя ў профілі. У некаторых відаў на галаве маюцца прыкметныя «шапкі» альбо своеасаблівыя бароды. Істотнай адметнай прыкметай ёсьць даўжыня хваста, гэтак у маготаў ён цалкам адсутнічае, у некаторых відаў ён куртаты, а ў астатніх амаль такі ж доўгі, як усё тулава[5]. Яны прыстасаваныя да перамяшчэньня па зямлі і па дрэвах ды добра чапляюцца за дрэвы. Макакі звычайна перасоўваюцца на чатырох лапах.

Памер малпаў адрозьніваецца ў залежнасьці ад плоці і віду. Даўжыня галавы і цела самцоў усіх відаў можа вар’іравацца ад 41 да 70 см, а вага можа быць ад 5,5 да 18 кг[5]. Вага саміцаў можа вагацца ад 2,4 да 13 кг. Гэтыя прыматы жывуць зграямі, якія маюць розную колькасьць асобінаў. Звычайна дамінуюць самцы, аднак парадак дамінаваньня часта зьмяняецца. Дамінаваньне саміцаў цягнецца даўжэй і залежыць ад іхняга генэалягічнага стану. Макакі здольныя плаваць, але большую частку часу бавяць на зямлі і некаторы час на дрэвах. Яны зважаюцца вельмі разумнымі і часта выкарыстоўваюцца ў дасьледчых мэтах у мэдыцыне празь іхняе падабенства зь людзьмі ў эмацыйным і кагнітыўным разьвіцьці. Частыя экспэрымэнты прывялі да таго, што даўгахвосты макак быў занесены ў сьпіс зьнікаючых жывёлаў[5].

Распаўсюд і асяродзьдзе пражываньня

рэдагаваць
 
Яванскі макак ля скутэра ў Тайляндзе.

Макакі выдатна прыстасоўваюцца да розных асяродзьдзяў пражываньня і клімату, а таксама могуць цярпець моцныя ваганьні тэмпэратураў і жыць у розных ляндшафтных умовах. Яны лёгка прыстасоўваюцца да асяродзьдзя, створанага чалавекам, і могуць добра ўладкоўвацца ў гарадзкіх умовах, дзе здабываюць ежу. Таксама яны могуць выжыць у цалкам натуральных умовах, дзе няма людзей.

Экалягічныя і геаграфічныя арэалы макака найвялікшыя сярод усіх прыматаў. Іхняе асяродзьдзе пражываньня ўлучае трапічныя лясы Паўднёва-Ўсходняй Азіі, Шры-Ланкі, Індыі, засушлівыя горы Пакістану і Аўганістану ды горы ў Альжыры, Японіі, Кітаі, Марока і Нэпале. Асаблівай разнастайнасьцю відаў вылучаецца востраў Сулавэсі, дзе налічваецца шэсьць эндэмічных відаў макак. Японскі макак жыве ў засьнежаных гарах Японіі, і за выключэньнем чалавека зважаецца найбольш паўночным прыматам у сьвеце. Некаторыя віды прыстасаваліся да жыцьця ў вёсках і гарадах Азіі[6]. У амэрыканскім штаце Флорыда таксама існуе невялікая папуляцыя макак-рэзус, якая складаецца з малпаў, кінутых ў дзікае асяродзьдзе ў 1930-я гады дзеля прыцягваньня сюды турыстаў.

Характарыстыкі

рэдагаваць
 
Макакі шукаюць ежу ў сьметніку.

Макак перадусім пладаедная жывёла, але некаторыя віды могуць сілкавацца вусякамі. У прыродных умовах яны ўжываюць часткі больш чым ста відаў расьлінаў, як то пупышкі, плады, маладое лісьце, кару, карані і кветкі. Калі макакі жывуць сярод людзей, яны харчуюцца як сельскагаспадарчымі культурамі, як то пшаніцай, рысам або цукровым трысьнягом, гэтак і садовымі культурамі, як то памідорамі, бананамі, дынямі, манга або папаямі[7]. Пры жыцьці сярод людзей могуць кленчыць у чалавека ежу, атрымліваючы арахіс, рыс, бабовыя або нават гатовую ежу.

Структура зграяў

рэдагаваць

Макакі жывуць ва ўладкаваных сацыяльных групах, колькасьць якіх вар’іруецца ад некалькіх асобінаў да некалькіх сотняў малпаў. Тыповая сацыяльная група налічвае ад 20 да 50 макакаў усіх узростаў і абодвух плоцяў. Звычайна ў групе налічваецца 15 % дарослых самцоў, 35 % дарослых саміцаў, 20 % немаўлятаў і 30 % маладых асобінаў, але існуюць адрозьненьні ў структуры і памеры зграі ў розных папуляцыях. Макакі маюць вельмі заблытаную сацыяльную структуру і герархію з рознымі клясыфікацыямі дэспатыі ў залежнасьці ад віду[8]. Калі макак ніжэйшага рангу ў сацыяльнай ланцужку зьеў ягады і аніводнай не засталося для макака вышэйшага рангу, то макак вышэйшага статусу можа ў рамках гэтай сацыяльнай арганізацыі выцягнуць ягады з рота ніжэйшай у герархіі малпы[9].

Размнажэньне і паводзіны

рэдагаваць
 
Макакі-саміцы з сваімі дзецьмі.

Рэпрадуктыўны патэнцыял кожнага віду розны. Папуляцыі макак-рэзус могуць расьці з хуткасьцю ад 10% да 15% штогод, калі ўмовы дзеля гэтага досыць спрыяльныя. Тым ня менш, некаторыя віды, якія жывуць у лясах, знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня праз значна больш нізкі паказьнік размнажэньня. Пасьля году ад нараджэньня макак выходзіць з пад апекі маці і пераходзіць у стадыю падлетка, калі мае больш стасункаў зь іншымі маладымі асобінамі групы. Плоцевая сталасьць надыходзіць у веку ад трох да пяці гадоў. Саміцы звычайна застаюцца з сацыяльнай групай, у якой яны нарадзіліся, аднак маладыя дарослыя самцы, як правіла, разыходзяцца і спрабуюць знайсьці ці стварыць іншыя сацыяльныя групы. Ня ўсе могуць даць рады ў гэтай справе, што вымушае іх быць у самоце нават гады. Звычайная працягласьць жыцьця макак складае ад 20 да 30 гадоў.

Як інвазійны від

рэдагаваць

Некаторыя віды з роду макакаў сталі інвазійнымі ў некаторых частках сьвету, у той час як іншыя, якія жывуць у лясах, застаюцца пад пагрозай. Яванскі макак занесены ў сьпіс інвазійных чужародных відаў на Маўрыцыі поруч з макакам-рэзусам у Флорыдзе[10]. Не зважаючы на гэта, толькі першы з памянёных відаў зважаецца зьнікаючым.

Яванскі макак чыніць сур’ёзную шкоду свайму арэалу, куды яго завезьлі, бо ягоныя папуляцыі бескантрольна павялічваюцца празь недахоп драпежнікаў[7]. На Маўрыцыі яны зрабілі сур’ёзныя праблемы з захаваньнем іншых эндэмічных відаў, бо спажываюць насеньне мясцовых расьлінаў і спрыяюць распаўсюду экзатычнага пустазельля ў лясах, што зьмяняе асяродзьдзе пражываньня. Гэты макак датычны за амаль зьнікненьне некалькіх відаў птушак на Маўрыцыі, бо зьнішчае гнёзды птушак і есьць яйкі відаў, якія знаходзяцца пад крытычнай пагрозай зьнікненьня, як то ружовага голуба і маўрыцыйскага зялёнага папугі[11]. Таксама яны могуць быць сур’ёзнымі шкоднікамі для сельскай гаспадаркі, бо робяць набегі на пасевы і сады, за што часта адстрэльваюцца чалавекам.

У Флорыдзе зграя макак-рэзус насяляе дзяржаўны парк Сылвэр-Спрынгс. Людзі часта кормяць іх[10], але малпы могуць стаць агрэсіўнымі шмат у чым празь няведаньне чалавекам асаблівасьцяў паводзінаў макак. Таксама яны могуць быць пераносчыкамі сьмяротных чалавечых захворваньняў, у тым ліку вірусу герпэсу Б[12].

На сёньня вядомыя 24 існыя віды макака. Арэал усіх зь іх акрамя магота ахоплівае розныя рэгіёны Азіі. Магот засялае Паўночную Афрыку і эўрапейскі Гібральтар.

Віды макака
Назва Навуковая назва Распаўсюд Апісаньне
  • Памеры: 36—53 см і хвост 36—53 см
  • Арэал: Лясы[13]
  • Рацыён: Садавіна, а таксама кветкі, пупышкі і лісьце дрэваў[14]
  • Памеры: 36—77 см і хвост 9—20 см
  • Арэал: Лясы[15]
  • Рацыён: Садавіна, лісьце, збожжа, пупышкі, насеньне, кветкі і кара, а таксама вусякі і дробныя бесхрыбетныя
  • Памеры: 36—77 см і хвост 9—20 см
  • Арэал: Лясы[16]
  • Рацыён: Садавіна, лісьце, збожжа, пупышкі, насеньне, кветкі і кара, а таксама вусякі і дробныя бесхрыбетныя
  • Памеры: 45—60 см і хвост 1—2 см[17]
  • Арэал: Лясы, хмызьнякі, сенажаці, камяністыя землі і пячоры[18]
  • Рацыён: Расьліны, вусені, садавіна, насеньне, карані і грыбы[17]
  • Паўднёвая Індыя
  •  
  • Памеры: 36—77 см і хвост 9—20 см
  • Арэал: Лясы, саванны і хмызьнякі[19]
  • Рацыён: Садавіна, лісьце і вусякі, а таксама птушыныя яйкі і яшчаркі[20]
  • Памеры: 36—77 см і хвост 1—15 см
  • Арэал: Лясы і саванны[21]
  • Рацыён: Садавіна, лісьце, збожжа, пупышкі, насеньне, кветкі і кара, а таксама вусякі і дробныя бесхрыбетныя
  • Памеры: 44—57 см і хвост блізу 2 см[22]
  • Арэал: Лясы[23]
  • Рацыён: Садавіна, а таксама вусякі, парасткі, лісьце і сьцёблы[22]
  • Памеры: 40—47 см і хвост 50—60 см
  • Арэал: Лясы, прыліўныя зоны, пячоры, водна-балотныя ўгодзьдзі, сенажаці, хмызьнякі і саванны[24]
  • Рацыён: Садавіна, крабы, кветкі, вусякі, лісьце, грыбы, трава і гліна[25]
  • Памеры: 36—45 см і хвост 26—46 см[26]
  • Арэал: Лясы[27]
  • Рацыён: Садавіна, лісьце, ягады, насеньне, вусякі і дробныя хрыбетныя, пупышкі і парасткіныркі і парасткі[26]
  • Памеры: 36—77 см і хвост 1—15 см
  • Арэал: Лясы[28]
  • Рацыён: Садавіна, лісьце, збожжа, пупышкі, насеньне, кветкі і кара, а таксама вусякі і дробныя бесхрыбетныя
  • Памеры: 36—77 см і хвост 1—15 см
  • Арэал: Лясы і сенажаці[29]
  • Рацыён: Садавіна, лісьце, збожжа, пупышкі, насеньне, кветкі і кара, а таксама вусякі і дробныя бесхрыбетныя
  • Памеры: 36—77 см і хвост 1—15 см
  • Арэал: Лясы[30]
  • Рацыён: Садавіна, насеньне, кветкі, нэктар, лісьце і грыбы[31]
  • Памеры: 40—61 см і хвост 24—38 см[32]
  • Арэал: Лясы[33]
  • Рацыён: Садавіна, а таксама лісьце, сьцёблы, кветкі, пупышкі, грыбы, вусякі, яшчаркі, рапухі і дробныя сысуны[32]
  • Памеры: 36—77 см і хвост 1—15 см
  • Арэал: Лясы і сенажаці[34]
  • Рацыён: Садавіна, лісьце, збожжа, пупышкі, насеньне, кветкі і кара, а таксама вусякі і дробныя бесхрыбетныя
  • Памеры: 36—77 см і хвост 1—15 см
  • Арэал: Лясы[35]
  • Рацыён: Садавіна, лісьце, збожжа, пупышкі, насеньне, кветкі і кара, а таксама вусякі і дробныя бесхрыбетныя
  • Памеры: 36—77 см і хвост 9—20 см
  • Арэал: Лясы[36]
  • Рацыён: Лісьце, насеньне, сьцёблы, карані, кветкі, парасткі бамбука, рыс, вусякі, лічынкі, павукі і яйкі тэрмітаў[36]
  • Памеры: 36—77 см і хвост 9—20 см
  • Арэал: Лясы[37]
  • Рацыён: Садавіна, лісьце, збожжа, пупышкі, насеньне, кветкі і кара, а таксама вусякі і дробныя бесхрыбетныя
  • Памеры: 45—64 см і хвост 19—32 см[38]
  • Арэал: Лясы, саванны і хмызьнякі[39]
  • Рацыён: Рыбы, крабы, малюскі, птушыныя яйкі, соты, ракі, павукі, расьліны і балоніна[39]
  • Памеры: 36—77 см і хвост 9—20 см
  • Арэал: Лясы[40]
  • Рацыён: Садавіна, а таксама грыбы, лісьце, крабы, ракі, балоніна, расьлінны сок, парасткі і кветкі[40]
  • Памеры: 46—57 см і хвост 13—26 см[41]
  • Арэал: Лясы і хмызьнякі[42]
  • Рацыён: Садавіна, вусякі, насеньне, лісьце, грыбы, а таксама птушкі, яйкі і лічынкі тэрмітаў і рачныя крабы[41]
  • Памеры: 48—65 см і хвост 3—7 см[43]
  • Арэал: Лясы[44]
  • Рацыён: Садавіна, насеньне, кветкі, карані, лісьце, рапухі, крабы, птушкі і птушыныя яйкі[43]
  • Памеры: 36—77 см і хвост 1—15 см
  • Арэал: Лясы і пячоры[45]
  • Рацыён: Садавіна, а таксама кветкі, ягады, насеньне, лісьце, суплодзьдзе, сьцёблы і бесхрыбетныя[45]
  • Памеры: 36—77 см і хвост 1—15 см
  • Арэал: Лясы[46]
  • Рацыён: Садавіна, лісьце, збожжа, пупышкі, насеньне, кветкі і кара, а таксама вусякі і дробныя бесхрыбетныя
  • Памеры: 36—77 см і хвост 9—20 см
  • Арэал: Лясы[47]
  • Рацыён: Садавіна, лісьце, збожжа, пупышкі, насеньне, кветкі і кара, а таксама вусякі і дробныя бесхрыбетныя
  1. ^ «Макак». Назовы жывёл (БНТ).
  2. ^ Keach, Sean (22.10.2019). «Rat-eating monkeys in Malaysia stun scientists». The Sun.
  3. ^ Guy, Jack (22.10.2019). «Rat-eating macaques could boost palm oil sustainability in Malaysia». CNN.
  4. ^ Fleagle, John G. (8.03.2013). «Primate Adaptation and Evolution». Academic. — С. 123. — ISBN 978-0-12-378633-3.
  5. ^ а б в «Macaque — Classification & Facts». Encyclopedia Britannica.
  6. ^ Knight, John (1999). «Monkeys on the Move: The Natural Symbolism of People-Macaque Conflict in Japan». The Journal of Asian Studies. 58 (3): 622—647. — doi:10.2307/2659114.
  7. ^ а б «Primate Factsheets: Long-tailed macaque (Macaca fascicularis) Conservation». Wisconsin National Primate Research Center.
  8. ^ Matsumura, S (1999). «The evolution of „egalitarian“ and „despotic“ social systems among macaques». Primates. 40 (1): 23-31. — doi:10.1007/BF02557699. PMID 23179529.
  9. ^ Attenborough, David (2003). «The Life of Mammals». BBC Video.
  10. ^ а б «Mapping Macaques: Studying Florida’s Non-Native Primates». UF/IFAS Wildlife Ecology and Conservation Department.
  11. ^ «GISD». Global invasive species database.
  12. ^ Ostrowski, Stephanie (1998). «B-virus from Pet Macaque Monkeys: An Emerging Threat in the United States?». Emerging Infectious Diseases. 4 (1): 117—121. — doi:10.3201/eid0401.980117. PMID 9452406.
  13. ^ Dittus, W.; Watson, A. C. (2020). «Macaca sinica». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12560A17951229. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12560A17951229.en.
  14. ^ Kanelos, Matthew (2009). «Macaca sinica». Animal Diversity Web. University of Michigan.
  15. ^ Kumar, A.; Sinha, A.; Kumar, S. (2020). «Macaca munzala». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T136569A17948833. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T136569A17948833.en.
  16. ^ Boonratana, R.; Chalise, M.; Htun, S.; Timmins, R. J. (2020). «Macaca assamensis». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12549A17950189. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12549A17950189.en.
  17. ^ а б Jinn, Judy (2011). «Macaca sylvanus». Animal Diversity Web. University of Michigan.
  18. ^ Wallis, J.; Benrabah, M. E.; Pilot, M.; Majolo, B.; Waters, S. (2020). «Macaca sylvanus». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12561A50043570. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12561A50043570.en.
  19. ^ Singh, M.; Kumara, H. N.; Kumar, A. (2020). «Macaca radiata». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12558A17951596. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12558A17951596.en.
  20. ^ Brown, Monica (2008). «Macaca radiata». Animal Diversity Web. University of Michigan.
  21. ^ Riley, E.; Lee, R.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2021). «Macaca ochreata». IUCN Red List of Threatened Species. 2021: e.T39793A17985872. — doi:10.2305/IUCN.UK.2021-1.RLTS.T39793A17985872.en.
  22. ^ а б Bichell, Rae Ellen (2011). «Macaca nigra». Animal Diversity Web. University of Michigan.
  23. ^ Lee, R.; Riley, E.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2020). «Macaca nigra». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12556A17950422. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-3.RLTS.T12556A17950422.en.
  24. ^ Hansen, M. F.; Ang, A.; Trinh, T. T. H.; Sy, E.; Paramasivam, S.; Ahmed, T.; Dimalibot, J.; Jones-Engel, L.; Ruppert, N.; Griffioen, C.; Lwin, N.; Phiapalath, P.; Gray, R.; Kite, S.; Doak, N.; Nijman, V.; Fuentes, A.; Gumert, M. D. (2022) «Macaca fascicularis». IUCN Red List of Threatened Species. 2022: e.T12551A221666136. — doi:10.2305/IUCN.UK.2022-2.RLTS.T12551A221666136.en.
  25. ^ Bonadio, Christopher (2000). «Macaca fascicularis». Animal Diversity Web. University of Michigan.
  26. ^ а б Chiu, Crystal (2001). «Macaca cyclopis». Animal Diversity Web. University of Michigan.
  27. ^ Wu, H.; Long, Y. (2020). «Macaca cyclopis». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12550A17949875. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12550A17949875.en.
  28. ^ Lee, R.; Riley, E.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2020). «Macaca nigrescens». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12568A17948400. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-3.RLTS.T12568A17948400.en.
  29. ^ Lee, R.; Riley, E.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2020). «Macaca hecki». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12570A17948969. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-3.RLTS.T12570A17948969.en.
  30. ^ Watanabe, K.; Tokita, K. (2021) «Macaca fuscata». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12552A195347803. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12552A195347803.en.
  31. ^ Hardman, Brandon (2011). «Macaca fuscata». Animal Diversity Web. University of Michigan.
  32. ^ а б Strawder, Nicole (2001). «Macaca silenus». Animal Diversity Web. University of Michigan.
  33. ^ Singh, M.; Kumar, A.; Kumara, H. N. (2020). «Macaca silenus». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12559A17951402. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12559A17951402.en.
  34. ^ Riley, E.; Lee, R.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2021) «Macaca maura». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12553A197831931. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-3.RLTS.T12553A197831931.en.
  35. ^ Lee, R.; Riley, E.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2021). «Macaca brunnescens». IUCN Red List of Threatened Species. 2021: e.T12569A17985924. — doi:10.2305/IUCN.UK.2021-1.RLTS.T12569A17985924.en.
  36. ^ а б Boonratana, R.; Chetry, D.; Yongcheng, L.; Jiang, X.-L.; Htun, S.; Timmins, R. J. (2022) «Macaca leonina». IUCN Red List of Threatened Species. 2022: e.T39792A217754289. — doi:10.2305/IUCN.UK.2022-1.RLTS.T39792A217754289.en.
  37. ^ Setiawan, A.; Mittermeier, R. A.; Whittaker, D. (2020). «Macaca pagensis». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T39794A17949995. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T39794A17949995.en.
  38. ^ Seinfeld, Joshua (2000). «Macaca mulatta». Animal Diversity Web. University of Michigan.
  39. ^ а б Singh, M.; Kumar, A.; Kumara, H. N. (2020). «Macaca mulatta». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12554A17950825. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12554A17950825.en.
  40. ^ а б Traeholt, C.; Setiawan, A.; Quinten, M; Cheyne, S. M.; Whittaker, D.; Mittermeier, R. A. (2020). «Macaca siberu». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T39795A17949710. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T39795A17949710.en.
  41. ^ а б Ayers, Kayla; Vanderpoel, Candace (2009). «Macaca nemestrina». Animal Diversity Web. University of Michigan.
  42. ^ Ruppert, N.; Holzner, A.; Hansen, M. F.; Ang, A.; Jones-Engel, L. (2022). «Macaca nemestrina». IUCN Red List of Threatened Species. 2022: e.T12555A215350982. — doi:10.2305/IUCN.UK.2022-1.RLTS.T12555A215350982.en.
  43. ^ а б Erfurth, Charlotte (2008). «Macaca arctoides». Animal Diversity Web. University of Michigan.
  44. ^ Chetry, D.; Boonratana, R.; Das, J.; Long, Y.; Htun, S.; Timmins, R. J. (2020). «Macaca arctoides». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12548A185202632. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-3.RLTS.T12548A185202632.en.
  45. ^ а б Yongcheng, L.; Richardson, M. (2020). «Macaca thibetana». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12562A17948236. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-2.RLTS.T12562A17948236.en.
  46. ^ Riley, E.; Lee, R.; Sangermano, F.; Cannon, C.; Shekelle, M. (2020). «Macaca tonkeana». IUCN Red List of Threatened Species. 2020: e.T12563A17947990. — doi:10.2305/IUCN.UK.2020-3.RLTS.T12563A17947990.en.
  47. ^ Fan, P. F.; Ma, C. (2022). «Macaca leucogenys». IUCN Red List of Threatened Species. 2022: e.T205889816A205890248. — doi:10.2305/IUCN.UK.2022-1.RLTS.T205889816A205890248.en.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць