Хвост
частка цела
Хвост (у параўнальнай анатоміі) — аддзел сэгмэнтаванага цела, які разьмяшчаецца ззаду анальнай адтуліны й не зьмяшчае кішэчніка. Наяўнасьць хваста у сэнсе прынятага вызначэньня характэрна толькі для хордавых.
Часам у пераносным сэнсе слова хвост выкарыстоўваецца для абазначэньня адасобленых задніх аддзелаў цела ў некаторых групах бесхрыбтовых, якія не адносяцца да хордавых. Так, напрыклад, часам кажуць пра хвост скарпіёнаў (называючы так апістасому). Варта адзначыць, што ў гэтых выпадках «хвост» зьмяшчае кішку. У яшчэ больш агульным сэнсе хвастамі называюць любыя хвостападобныя вырасты на якіх заўгодна частках цела (напрыклад, хвосьцікі на крылах матылькоў — парусьнікаў або галубянак).