Макавішчы (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Ма́кавішчы[4] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Макавішчы | |
трансьліт. Makaviščy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Вышыня: | 184[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 26 чал. (2010)[2] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225062[3] |
СААТА: | 1240820076[2] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°30′56″ пн. ш. 23°46′19″ у. д. / 52.51556° пн. ш. 23.77194° у. д.Каардынаты: 52°30′56″ пн. ш. 23°46′19″ у. д. / 52.51556° пн. ш. 23.77194° у. д. |
± Макавішчы |
Макавішча месьціцца за 15 км на поўнач ад Камянцу, за 52 км на поўнач ад Берасьця, за 40 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка (лінія Берасьце — Баранавічы).
Гісторыя
рэдагаваць- 1857: вёска ў складзе маёнтку Пашукі, уладаньне Насаржэўскіх.
- 2-я палова XIX ст.: у Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1863: у лютым сяляне Макавішча разам зь сялянамі іншых вёсак адмовіліся выконваць павіннасьці ў маёнтку адстаўнога падпалкоўніка Насаржэўскага.
- 1890: Макавішчанская сельская грамада мела 278 дзесяцінаў сядзібнай зямлі, 89 — ворыўнай зямлі, 50 дзесяцінаў лесу.
- 1897: паводле перапісу 33 двары, 224 жыхары, хлебазапасная крама.
- 1905: 47 гаспадарак, 220 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у складзе Дзьмітравіцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 28 двароў, 129 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 41 двор, 231 жыхар.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на фронце загінулі 2 жыхары вёскі.
- 1948: у пачатковай школе 52 вучні.
- 1959: паводле перапісу ў вёсцы 172 жыхары.
- 1970: 173 жыхары, у саўгасе імя Дзімітрава.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 26 чалавек
- 2005 год — 21 гаспадарка[5]
- 1999 год — 40 чалавек
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе СВК «Хадасы».
Транспартныя сувязі
рэдагавацьПраз аўтадарогу мясцовага значэньня Дзьмітравічы — Абрамава (Н397) вёска злучаецца за пазначанымі вёскамі Дзьмітравічы (цэнтар сельсавету) і Абрамава.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Фото Планета Праверана 8 жніўня 2013 г.
- ^ а б Макавішчы (Берасьцейская вобласьць) (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар. Архівавана 3 сакавік 2016.
- ^ Почтовые индексы улиц деревни Маковищи (рас.) Почтовые коды РБ (индексы). Белпошта. Праверана 29 жніўня 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 61
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 61.