Арабская ліга

(Перанакіравана з «Ліга арабскіх дзяржаваў»)

Ара́бская лі́га (па-арабску: جامعة الدول العربيةDżamea Al-Dul Al-Arabija; па-ангельску: League of Arab States, Arab League) — рэгіянальная міжнародная арганізацыя, утвораная 22 сакавіка 1945 году ў Каіры краінамі, зьвязанымі арабскай мовай, агульнай гісторыяй, культурай і рэлігіяй. Фактычна яна яднае шэраг краінаў Афрыцы і Заходняе Азіі. Утварэньне лігі было зацьверджана падпісаньнем шасьцю краінамі Александрыйскага пратаколу, як то Эгіпет, Ірак, Трансярданія (пазьней перайменаваная ў Ярданію), Лібан, Саудаўская Арабія і Сырыя[1]. Празь некалькі месяцаў да ліку ўдзельнікаў далучыўся Емэн. У наш час у гэту арганізацыю ўваходзяць 22 краіны, варта зазсначыць што ўдзел Сырыі быў прыпынены з 2011 году[2]. Штаб-кватэра Арабскай лігі месьціцца ў Каіру, аднак з 1979 па 1990 год месцам штаб-кватэры быў горад Туніс).

Арабская ліга
الجامعة العربية

Сьцяг Арабскае лігі
Дата ўтварэньня 22 сакавіка 1945
Тып рэгіянальная арганізацыя
Юрыдычны статус міжурадавая арганізацыя
Штаб-кватэра Каір, Эгіпет
Афіцыйныя мовы арабская
Генэральны сакратар Абу аль-Ггэйт
Сьпікер парлямэнту Алі аль-Дакбаашы
Кіроўны орган Арабскі парлямэнт
Сайт lasportal.org

Асноўнай мэтай лігі ёсьць збліжэньне адносінаў і стасункаў паміж дзяржавамі-чальцамі і каардынаваньне супрацоўніцтва паміж імі, што мае забясьпечыць іхную незалежнасьць і сувэрэнітэт, а таксама агульна разгледаць справы і інтарэсы арабскіх краінаў[3].

Дзякуючы такім установам, як то Арганізацыя Арабскай лігі па пытаньнях адукацыі, культуры і навукі, а таксама Рада арабскага эканамічнага адзінства, Арабская ліга спрыяе палітычным, эканамічным, культурным, навуковым і сацыяльным праграмам, накіраваныя на прасоўваньне інтарэсаў арабскага сьвету[4]. Гэта паслужыла стварэньню пляцоўкі для дзяржаваў-чальцоў дзеля каардынацыі сваіх палітычных пазыцыяў, для абмеркаваньня пытаньняў, якія выклікаюць агульны клопат, урэгуляваньня некаторых арабскіх спрэчак і абмежаваньня канфліктаў, як то лібанскі крызіс 1958 году. Ліга таксама спрыяе складаньню і заключэньню шматлікіх знакавых дакумэнтаў, якія садзейнічаюць эканамічнай інтэграцыі. Адным з прыкладаў зьяўляецца Статут сумесных арабскіх эканамічных дзеяньняў, у якім выкладзены прынцыпы эканамічнай дзейнасьці ў рэгіёне.

Кожная дзяржава-чалец мае адзіны голас у Радзе лігі, і рашэньні зьяўляюцца абавязковымі толькі для тых дзяржаваў, якія прагаласавалі за іх. Мэтамі лігі ў 1945 годзе былі ўмацаваньне і каардынацыя палітычных, культурных, эканамічных і сацыяльных праграмаў ейных чальцоў і пасрэдніцтва ў спрэчках паміж імі альбо паміж імі і трэцімі краінамі. Акрамя таго, падпісаньне пагадненьня аб сумесным абаронным і эканамічным супрацоўніцтве 13 красавіка 1950 году прывяло да каардынацыі мераў ваеннай абароны краўнаў зьвязу. У сакавіку 2015 году Генэральны сакратар Арабскае лігі аб’явіў аб стварэньні сумесных арабскіх узброеных сілаў з мэтай процідзеяньня экстрэмізму і іншым пагрозам для арабскіх дзяржаваў. Такое рашэнне было прынята падчас актывізацыі апэрацыі «Шторм» у Емэне. Удзел у праекце зьяўляецца добраахвотным, і войскі краінаў-чальцоў могуць умешваецца ў канфлікт толькі паводле просьбы адной зь дзяржаваў-чальцоў хаўрусу. Рост мілітарызацыі рэгіёну і павелічэньне жорсткіх грамадзянскіх войнаў, а таксама тэрарыстычных рухаў зьяўляюцца прычынай стварэння агульных арабскіх узброеных сілаў, якія фінансуюцца заможнымі краінамі Пэрсыдзкага заліву[5].

У пачатку 1970-х гадох Эканамічная рада Лігі арабскіх дзяржаваў выступіла з прапановай стварыць сумесную гандлёвую палату Арабскіх дзяржаваў з мэтаў сумеснага гандлю з эўрапейскімі дзяржавамі. Гэта прывяло да стварэньня арабска-брытанскай гандлёва-прамысловай палаты, якая атрымала мандат на садзейнічаньне, заахвочваньне і палягчэньне двухбаковага гандлю паміж арабскім сьветам і ягоным асноўным гандлёвым партнэрам, Вялікабрытаніяй.

УдзельнікіРэдагаваць

Да краінаў-заснавальніц адносяцца наступныя дзяржавы:

Пазьнейшымі ўдзельнікамі ёсьць наступныя:

Мэты дзейнасьціРэдагаваць

Арабская ліга ўзьнікла з мэтай паляпшэньня супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, адукацыйнай і культурнай сфэрах пасьля Другой Сусьветнай вайны паміж арабскімі краінамі. Таксама мэтай было павялічэньне палітычнай вагі (у той час дамінуючую ролю меў Эгіпет), і супрацьдзеяньне сіянісцкаму руху.

Органы кіраваньняРэдагаваць

  • Рада Лігі
  • Рада сумеснай абароны — утвораны ў 1950 годзе, пасьля падпісаньня пагадненьня аб сумеснай абароне і эканамічнаму супрацоўніцтву.
  • Эканамічная рада — утвораны ў 1950 годзе пасьля падпісаньня пагадненьня аб сумеснай абароне і эканамічнаму супрацоўніцтву.
  • Галоўны сакратарыят — на чале яго стаіць генэральны сакратар.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ «Arab League». The Columbia Encyclopedia.
  2. ^ «Syria suspended from Arab League». Washington Post.
  3. ^ «Pact of the League of Arab States, 22 March 1945». The Avalon Project. Yale Law School. 1998.
  4. ^ Ashish K. Vaidya, «Globalization». ABC-CLIO: 2006. — С. 525.
  5. ^ «The Joint Arab Force—Will It Ever Work?». Fanack.com.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Арабская лігасховішча мультымэдыйных матэрыялаў