Ле́йла Рызва́наўна Ісмаі́лава (нарадзілася 28 ліпеня 1989 году, Менск, Беларусь) — беларуская журналістка, вядучая музычных тэлевізійных праграмаў, мадэлька. У прыватнасьці, вяла дзіцячы конкурс песьні «Эўрабачаньне» 2010 году, які праходзіў у Менску (разам з Д. Кур’янам), абвяшчала вынікі галасаваньня ад Беларусі на «Эўрабачаньні» 2011 г., і была вядучай нацыянальнага адбору ў Беларусі для «Эўрабачаньня» 2012 г.

Лейла Ісмаілава
лацінкай: Leila Ismailava
Лейла Ісмаілава
Імя пры нараджэньні Лейла Рызванаўна Ісмаілава
Род дзейнасьці журналістка, тэлевізійная вядучая, мадэлька
Дата нараджэньня 28 ліпеня 1989 (35 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Месца вучобы
Занятак журналістка, мадэлька, тэлевядучая
Бацька Рызван Ісламавіч Ісмаілаў
Маці Галіна Іванаўна Ружанцова
Узнагароды Міс Менск-прэса-2009
Нацыянальная прэмія «Тэлевяршыня» (2011)
Сайт leila.tv

Біяграфія

рэдагаваць

Лейла нарадзілася ў сям’і Р. І. Ісмаілава, ураджэнца г. Агдаму (Азэрбайджан), і мянчучкі Г. І. Ружанцовай. Празь месяц пасьля нараджэньня дачкі сям’я пераехала ў г. Баку.

Калі Лейле было 3 гады, яе бацька, які працаваў дырэктарам нафтабазы ў Агдаме, загінуў падчас армяна-азэрбайджанскага ўзброенага канфлікту ў выніку абстрэлу з армянскага боку. Маці з трыма дзяцьмі вернулася ў Менск.

Лейла пачала публікаваць матэрыялы ў 15 гадоў. У 2006 годзе закончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (кляса гісторыі), а затым — інстытут журналістыкі БДУ (аўдыёвізуальная журналістыка, дыплём з адзнакаю, найлепшая выпускніца інстытуту 2011 году)[1].

У 2010 годзе, паводле стыпэндыяльнай праграмы Эўрапейскага Зьвязу «Эразмус Мундус», навучалася ва Ўнівэрсытэце імя Арыстотэля (г. Салёнікі, Цэнтральная Македонія, Грэцыя). Адтуль накіравала заяўку ў Менск на адбор вядучых для дзіцячага «Эўрабачаньня». Пасьпяхова прайшла адбор, што стала пачаткам яе тэлевізійнай працы.

Здымаецца таксама ў музычных кліпах, фота- і тэлевізійнай рэкляме. З 2011 году навучаецца ў адной з акторскіх школаў у Галівудзе (г. Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША).

Маці Лейлы — настаўніца расейскай мовы і літаратуры ў гімназіі. Старэйшая сястра Эсьміра — журналіст, эканаміст і літаратар; працавала, у прыватнасьці, у Пасольстве Азэрбайджану ў Беларусі, цяпер — у прадстаўніцтве Праграмы разьвіцьця ААН у Менску. Малодшы брат Бахрам навучаецца ва ўнівэрсытэце.

Асноўныя тэлепраграмы

рэдагаваць

У музычных кліпах

рэдагаваць

Мадэлька

рэдагаваць
  • Калекцыя шалікаў «Кэралайн Монік» 2013 г. (г. Бэвэрлі-Гілз, акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія)[4]

Узнагароды і прэміі

рэдагаваць
  • Тытул «Міс прэса» на конкурсе «Міс Менск» 2009 г.
  • Нацыянальная прэмія «Тэлевяршыня» 2011 году ў намінацыі «Найлепшая вядучая музычна-забаўляльнага шоў».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Лейла Ісмаілавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў