Вятка (рака)

рака ў Расеі

Вя́тка (па-расейску: Вятка, горнамар.: Вичӹ, луговамар.: Виче, удм.: Ватка́) — рака ў Расеі, прыток Камы (басэйн Волгі). Даўжыня 1314 км, плошча басэйна 129 тыс. км².

Рака
Вятка

рас. Вятка
Агульныя зьвесткі
Выток Yarsky District[d]
Вусьце Кама
Краіны басэйну Расея
Вобласьці Удмуртыя, Татарстан і Кіраўская вобласьць
Даўжыня 1314 км
Плошча басэйну 129 000 км²
Нахіл воднай паверхні 0,14 м/км

Геаграфія

рэдагаваць

Пачынаецца на Верхнякамскім узвышшы на поўначы Ўдмуртыі, упадае ў Каму за 17 км ніжэй за горад Мамадыш. Для Вяткі характэрныя рэзкія зьмены кірунку плыні (з поўначы на паўднёвы захад, а затым на паўднёвы ўсход) і вялікая зьвілістасьць на ўсім працягу. Вятка — тыпова раўнінная рака, бягучая большай часткай у шырокай даліне з спадзістымі схіламі. У нізоўях пашыраныя і звужаныя ўчасткі даліны чаргуюцца праз 1-5 км. Шмат перакатаў.

Найбуйнейшыя прытокі: справа — Белая, Кобра, Летка, Вялікая, Малама, Піжма, Шошма; зьлева — Чапца, Быстрыца, Воя, Кільмезь.

Гаспадарчае ўжываньне

рэдагаваць

Рэгулярнае суднаходзтва да Кірава, вясной — да Кірсу.

Гісторыя назову

рэдагаваць

Дакладнае паходжаньне гідроніму «Вятка» невядома. Ува Ўдмурцкай гістарыяграфіі падтрымліваецца гіпотэза аб тым, што назоў гідроніму паходзіць ад назвы ўдмурцкае тэрытарыяльна-зямляцкае групы ватка. Гэтая вэрсія аспрэчваецца на тым грунце, што ў фіна-вугорскіх мовах няма мяккага гуку «в» (в '), а рускае в перад а ніколі не падвяргаецца паляталізацыі (не мякчэе). Удмурцкі назоў ракі — Ватка (калі б яно было запазычана расейцамі) так і гучала б па-расейску Ватка, як, напрыклад, слова «вата». Па законах ўдмурцкае мовы, у якой няма мяккага гуку «в», а націск падае на апошні склад, слова «Вятка», запазычанае ўдмуртамі ў расейцаў, павіннае гучаць менавіта так: ватка. Таму назоў тэрытарыяльна-зямляцкае групы Ўдмуртыі «Ватка» само паходзіць ад назвы ракі — стар.-рус. Вѧтка. Згодна з найбольш распаўсюджанай на сёньняшні дзень вэрсіі, назоў «Вятка» роднасны старажытнарускаму слову вяче — «больш», і ўтварылася шляхам далучэньня суфікса «-ка», уласьцівага расейскім назвам рэк. Адпаведна, назоў Вятка перакладаецца як «вялікая». Такая назва рацэ цалкам маглі даць першыя старажытнарускія жыхары яе берагоў, якія дабраліся да ракі па яе невялікіх паўночных і заходніх прытоках. Татарскі назоў Вяткі — Накрат — уяўляе сабой скажонае «Ноўгарад». Зьвязана гэта з тым, што Вятка з самага пачатку свайго старажытнарускага асваеньня (гэта значыць з канца XII стагодзьдзя) ўваходзіла ў сферу ўплыву Наўгародзкае зямлі і засялялася першапачаткова адтуль.