Марый Эл
Рэспу́бліка Мары́й Эл (па-расейску: Республика Марий Эл, па-луговамарыйску: Марий Эл Республик, па-горнамарыйску: Мары Эл Республик), Мары́й Эл (па-расейску: Марий Эл[1], па-луговамарыйску: Марий Эл, па-горнамарыйску: Мары Эл) — Рэспубліка у складзе Расейскай Фэдэрацыі, уваходзіць у Прывалжанскую фэдэральную акругу.
Рэспубліка Марый Эл | |
рас. Республика Марий Эл луговамар. Марий Эл Республик горнамар. Мары Эл Республик | |
Сьцяг | |
Гімн | Гімн Марый Эл |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | рэспубліка |
Уваходзіць у | Прыволскую фэдэральную акругу |
Адміністрацыйны цэнтар | Ёшкар-Ала |
Улучае | 14 раёнаў, 3 месты рэспубліканскага падпарадкаваньня |
Найбольшы горад | Ёшкар-Ала |
Іншыя буйныя гарады | Ёшкар-Ала |
Дата ўтварэньня | 4 лістапада 1920 (як Марыйская АВ) 5 сьнежня 1936 (як Марыйская АССР) 22 кастрычніка 1990 (як Марыйская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) 9 сьнежня 1992 (як Рэспубліка Марый Эл) |
Кіраўнік | Юры Зайцаў |
Старшыня ўраду | Юры Зайцаў |
Афіцыйныя мовы | расейская мова, марыйская мова і горнамарыйская мова |
Насельніцтва (2013) | 690 349 (65-е месца) |
Шчыльнасьць | 29,53 чал/км² чал./км² |
Нацыянальны склад | марыйцы, расейцы |
Плошча | 23 375 км² км² (72-е месца) |
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Марый Эл | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-ME |
Тэлефонны код | 836 |
Код аўтам. нумароў | 12 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьМарый Эл разьмешчаная на ўсходзе Ўсходне-Эўрапейскай раўніны, у сярэднім цячэньні Волгі. Вялікая частка тэрыторыі рэспублікі ляжыць на левабярэжжы Волгі. Заходнюю частку левабярэжжа займае багністая Марыйская нізіна.
На захадзе рэспублікі Волга прымае буйны прыток Вятлугу. Усходней па нізіне працякаюць левыя прытокі Волгі, якія бяруць выток на паўднёвых схілах Вяцкіх увалаў: Малая Кокшага з прытокамі Малы Кундыш і Вялікая Ошла, Вялікая Кокшага з прытокам Вялікі Кундыш, Рутка. У іх далінах шмат лясных азёраў.
Усходняя частка тэрыторыі разьмешчаная ў межах Вяцкіх увалаў (вышыня да 275 м), тут сустракаюцца карставыя формы рэльефу, паверхня разьдзеленая далінамі рэк і ярамі. Сярод іх рэкі басэйну Вяткі: Немда з прытокамі Лаж, Толмань, Шукшан і інш., Буй, Уржумка, Шошма; левы прыток Волгі Ілець з прытокамі Шора, Іраўка і Юшут.
На правым беразе Волгі разьмешчаны толькі адзін з 14 раёнаў рэспублікі — Горнамарыйскі, які займае паўночную ўскраіну Прыволскага ўзвышша. Тут у Волгу ўпадаюць прытокі Сура, Торба, Юнга, Малая Юнга, Сундыр. На Волзе ў межах рэспублікі разьмешчанае Чабаксарскае і Куйбышаўскае вадасховішчы.
Клімат умерана кантынэнтальны з працяглай халоднай зімой і цёплым летам. Сярэдняя тэмпэратура ўлетку: +18…20 °С. Самае гарачае надвор’е — у сярэдзіне ліпеня. Паветра праграецца да +34…38 °С. Увосені надвор’е халоднае і вільготнае зь перавагай моцных вятроў і дажджоў. Магчымы раньнія замаразкі і сьнег. Лістапад — самы ветраны месяц.
Зіма, зазвычай, пачынаецца ў лістападзе. Сярэдняя тэмпэратура ўзімку: −18…19 °С. Самы халодны месяц — студзень. Рэспубліка Марый Эл — выдатнае месца для заняткаў зімовымі відамі спорту: лыжы, канькі. Вясна, збольшага, прахалодная і сухая.
Марый Эл разьмешчаная ў падтаёжнай зоне. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, балотныя, шэрыя лясныя. Зьмяшаныя лясы (сасна, піхта, елка, бяроза) займаюць звыш 50% тэрыторыі (у асноўным на захадзе і ў цэнтральных раёнох). Па рачных далінах — дубова-ліпавыя лясы. Захаваліся воўк, буры мядзьведзь, ліса, лось, рысь, бабёр, крот і інш. лясная і вадаплаўная птушка. На тэрыторыі Марый Эл — нацыянальны парк Марый Чодра, запаведнік Вялікая Кокшага.
Карысныя выкапні: торф, гліна, будаўнічы камень, вапнякі, шкляныя і сылікатныя пяскі, мінэральныя крыніцы.
Насельніцтва
рэдагавацьНаселеныя пункты рэспублікі з колькасьцю жыхароў вышэй за 5 тысячаў на 1 студзеня 2008 году | ||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Насельніцтва складае 716,9 тыс.чалавек (2005, 728,0 тыс. у 2002). Шчыльнасьць насельніцтва 30,9 чал./км² (2005), удзельная вага гарадзкога насельніцтва 63,1% (2005). У гарадзкім насельніцтве Ёшкар-Алы і Волжска, а таксама шэрагу вёсак у ваколіцах Ёшкар-Алы і на захадзе рэспублікі пераважаюць расейцы. У вёсках пераважае марыйскае насельніцтва, у Горнамарыйскім раёне — горныя марыйцы, па мове і культуры адрозныя ад лугавых марыйцаў. У Зьвянігаўскім раёне ёсьць некалькі чуваскіх вёсак. Татарскае насельніцтва сканцэнтраванае перадусім у Яшкар-Але і Волжску.
Нацыянальны склад: расейцы — 47,5%, марыйцы — 42,9%, татары — 6%, чувашы 1%.
Край падзяляецца на 14 раёнаў і 6 гарадзкіх акругаў. Буйнейшыя гарады Яшкар-Ала, Волжск, Козьмадзям'янск.
Эканоміка
рэдагавацьПрамысловасьць
рэдагавацьКіроўныя галіны прамысловасьці — машынабудаваньне і мэталаапрацоўка (мэталарэзныя станкі, прыборы, сродкі аўтаматызацыі, тэхналягічнае абсталяваньне для лесанарыхтовак і лесасплаву, прадпрыемстваў гандлю і грамадзкага харчаваньня, машыны і абсталяваньне для жывёлагадоўлі і кормавытворчасьці), лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлоза-папяровая, лёгкая і харчовая (мяса-малочная). Найбуйнейшыя прадпрыемствы: ЗАТ «Ёшкар-Алінскі мясакамбінат», Марыйскі машынабудаўнічы завод, Завод паўправадніковых прыбораў, Ёшкар-Алінскія заводы ляснога машынабудаваньня (абсталяваньне для лесанарыхтовак) і інструмэнтальны, АТ «Марыйхоладмаш» (халадзільнае абсталяваньне), мэханічны завод (ровары; г. Ёшкар-Ала), завод «Электрааўтаматыка» (г. Ёшкар-Ала), Марыйскі цэлюлоза-папяровы камбінат (г. Волжск), АТ «Марбіяфарм» (лекі), завод штучных скураў. Галоўныя прамысловыя цэнтры — гарады Ёшкар-Ала, Волжск, Козьмадзям’янск, Зьвянігава.
Сельская гаспадарка
рэдагавацьВядучая галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля (малочная і мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, авечкагадоўля, птушкагадоўля). Вырошчваюць зерневыя (ячмень, авёс, жыта, пшаніца) і кармавыя культуры, лён-далгунец, хмель, гародніна, бульба.
Транспарт
рэдагавацьНа тэрыторыі рэспублікі дзейнічае 1 аэрапорт міжрэспубліканскага значэньня. У Марый Эл ёсьць чыгуначны вакзал і два аўтавакзалы, 14 чыгуначных станцыяў, 51 пасажырская аўтастанцыя, рачны порт у горадзе Касмадзям’янске на р. Волзе, чатыры парты мясцовага значэньня, прыстасаваньні для разгрузкі баржаў. Суднаходзтва па Волзе і Вятлузе.
Рэкрэацыйны патэнцыял
рэдагавацьУ рэспубліцы застаюцца куткі некранутай таёжнай прыроды, якія выкарыстоўваюцца жыхарамі гарадоў рэспублікі і суседніх рэгіёнаў для адпачынку. Маецца мноства пешых турыстычных маршрутаў, конныя маршруты, рэгулярна ладзяцца водныя выправы на байдарках па В. Кокшаге, на азёрах (Яльчык, Таір) і рэках пабудаваныя базы адпачынку, санаторыі і летнія лягеры.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Конституция Республики Марий Эл. Глава 1. Основы конституционного строя. Наименования Республика Марий Эл и Марий Эл равнозначны.