Кастрамская вобласьць

Кастрамска́я во́бласьць (па-расейску: Костромская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Кастрама. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу. На поўначы мяжуе з Валагодзкай вобласьцю, на поўдні — з Іванаўскай і Ніжагародзкай абласьцямі, на захадзе — зь Яраслаўскай, а на ўсходзе — з Кіраўскай вобласьцю.

Камстрамская вобласьць
Костромская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Кастрама
Дата ўтварэньня 13 жніўня 1944
Губэрнатар Ігар Сьлюняеў
Насельніцтва (2010)
667 477[1] (65-е месца)
Шчыльнасьць 11,1 чал./км²
Плошча 60 211 км² (50-е месца)
Месцазнаходжаньне Камстрамской вобласьці
Камстрамская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-KOS
Код аўтам. нумароў 44
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі

рэдагаваць

Вобласьць разьмешчана ў цэнтра эўрапейскай частцы Расеі. Прасяжнасьць з поўначы да поўдню складае 260 км, а з захаду на ўсход — 420 км.

Вобласьць знаходзіцца ў межах пагорыстай месцамі забалочанай раўніны. На захадзе месьціцца Кастрамская нізіна, у цэнтральнай частцы — Галіцка-Чухломская ўзвышша з вышынёй да 292 мэтраў. Уздоўж ніжняга цячэньня ракі Ўнжа месьціцца Ўнжэнская нізіна. На поўначы знаходзіцца ўзвышша Паўночныя Ўвалы.

Гісторыя

рэдагаваць

Кастрамская вобласьць утворана паводле Ўказу Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР «Аб стварэньні Кастрамской вобласьці ў складзе РСФСР» ад 13 жніўня 1944 году пад нумарам 801/1.

Насельніцтва

рэдагаваць

На тэрыторыі Кастрамской вобласьці пражывае больш за 80 нацыянальнасьцяў, значную частку складаюць расейцы — 96,3%. Беларусы зьяўляюцца чацьвертай па колькасьці этнічнай групай маючы 2354 чалавекі на 2002 год. Колькасьць насельніцтва на 2009 год — 692,3 тысячы чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва на 2009 год складала 11,5 чалавека на км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва на 2005 год: 67,7%. Працаздольнае насельніцтва складае каля 59,2% ад агульнай колькасьці, маладзейшыя працаздольнасьці — 17,7%, старэйшыя за пэрыяд працаздольнасьці — 23,1%. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 37,8 году.

Эканоміка

рэдагаваць

Да цяперашняга часу прамысловы патэнцыял Кастрамской вобласьці драматычна скараціўся, што часткова відаць і па структуры прамысловай вытворчасьці — гэтак, больш чым у 2 разы павялічылася доля электраэнэргетыкі пры нязначным росьце энэргаспажываньня й генэрацыі, скарачаецца доля такіх сыстэмных галінаў як машынабудаваньне й харчовая прамысловасьць, галоўная галіна спэцыялізацыі рэгіёну — лёгкая прамысловасьць знаходзіцца ў цьвёрдым крызісе, ейная доля скарацілася ў 4 разы. У той жа час структура прамысловай вытворчасьці вобласьці набывае ўсё больш сыравінныя рысы — павялічваецца доля лясной прамысловасьці й першаснай дрэваапрацоўкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кастрамская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў