Сьцяг Кіраўскай вобласьці

Сьцяг Кіраўскай вобласьці зьяўляецца сымбалем Кіраўскай вобласьці. Прыняты 30 чэрвеня 2003 году.

Сьцяг Кіраўскай вобласьці

Апісаньне

рэдагаваць

Сьцяг Кіраўскай вобласьці ўяўляе сабою простакутнае палатно з суадносінамі шырыні да даўжыні 2:3, падзеленае на тры гарызантальныя палосы:

  • верхняя паласа белага колеру займае ¾ (тры чвэрці) шырыні сьцяга,
  • сярэдняя паласа зялёнага колеру займае 1/8 (адну восьмую) шырыні сьцяга,
  • ніжняя паласа сіняга колеру займае 1/8 (адну восьмую) шырыні сьцяга

У цэнтры паласы белага колеру на аддаленьні 1/8 (адной восьмы) ад яе верхняга і ніжняга бакоў разьмешчаны вылучаны чырвоным колерам геральдычны шчыт герба Кіраўскай вобласьці.

У сьцягу вобласьці:

  • белы колер зьяўляецца знакам чысьціні маральных асноў, дабра і сьціпласьці, сьнежнай зімы
  • зялёны — колер надзеі, радасьці і здароўя, урадлівасьці зямлі і лясных багацьцяў
  • сіні — колер пэўнасьці, сумленнасьці, бездакорнасьці, сымбалізуе раку Вятку, якая аб’яднала на сваіх берагах насельніцтва вобласьці

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць