Ігнаці Завіша
Ігна́ці Заві́ша (каля 1690 — 16 жніўня 1738) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік (з 1730) і падкаморы вялікі літоўскі (з 1734), маршалак надворны літоўскі (з 1736); генэрал-маёр літоўскай кавалерыі.
![]() Ігнаці Завіша. Невядомы мастак, 1732 | |
![]() Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1690 |
Памёр | 16 жніўня 1738 |
Род | Завішы |
Бацькі | Крыштап Станіслаў Завіша Тэрэза з Тышкевічаў |
Жонка | Марцыбэла з Агінскіх |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша.
Трымаў Менскае, Чачэрскае, Хаславіцкае, Сумілішкаўкае і Інтурскае староствы[1]. Граф на Бакштах, Бярдычаве і Завішыне. Кавалер ордэна Белага арла (1734)[2].
БіяграфіяРэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Крыштапа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.
Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага. У 1732 заснаваў базылянскі манастыр у Малых Лядах[3], апекваўся ім[4].
Ажаніўся ў 1727 з Марцыбэлай, дачкой ваяводы віленскага Казімера Дамініка Агінскага. Не пакінуў нашчадкаў[5], а ягоныя маёнткі засталіся ў руках удавы[6].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Насевіч В. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 639.
- ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008.
- ^ Ярашэвіч А. Беззаганнае зачацце // «Наша Вера», № 4 (30), 2004.
- ^ Марозава С. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). — Гродна: ГрДУ, 2001.
- ^ Насевіч В. Завішы // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 394.
- ^ Насевіч В. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Менск: БЕЛТА, 2000.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.