Крыніца (бровар)

бровар у Менску

Каардынаты: 53°53′54″ пн. ш. 27°38′34″ у. д. / 53.89833° пн. ш. 27.64278° у. д. / 53.89833; 27.64278

«Крыніца» — беларускі бровар, заснаваны ў 1975 годзе ў Менску.

«Крыніца»
Тып ААТ
Заснаваная 1975
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Радыяльная, 52
Ключавыя фігуры Аляксандар Кіжук, Аляксандар Якіменка[1]
Галіна піваварная
Прадукцыя піва, квас, безалькагольныя напоі
Абарачэньне 211 971 млн. рублёў (2010; 70 805 тыс. $)
Апэрацыйны прыбытак 13 669 млн руб. (2010; 4 566 тыс $)
Чысты прыбытак 1 193 млн руб (2010; 399 тыс $)
Лік супрацоўнікаў 1646 (2010)
Матчына кампанія Белдзяржхарчпрам

Вытворчасьць

рэдагаваць

На 2018 год ААТ «Крыніца» вырабляла 3 віды безалькагольных напояў:

  • пітную ваду «Александрыя», у тым ліку сярэднегазаваную, з артэзіянскіх сьвідравінаў глыбінёй 196 і 198 мэтраў[2];
  • 2 гатункі квасу ў пляшках і бочках — «Лета 988» і «Старажытны»[3];
  • 5 гатункаў газаваных напояў у пляшках па 1,5 літра — «Барбарыс», «Бураціна», «Дзюшэс» (франц. duchesse — княгіня), «Крэм-сода» і «Ліманад»[4].
 
«Старажытны бачкавы» жытні квас «Крыніца» ў пляшцы з налепкай па-беларуску (2022 год)

Таксама ААТ «Крыніца» выпускала:

  • 25 гатункаў піва, зь іх:
    • 7 гатункаў «Крыніца» — «Клясычнае», «Моцнае», «Портэр», «Прэміюм», «Сьветлае», «Цёмнае» і «Экспартнае»;
    • 3 гатункі «Культ» — «Вайсбір» (ням. Weissbier — пшанічнае піва), «Вайсбір Дункель» (бел. Пшанічнае піва Цёмнае) і «Лягер» (бел. Сховішча);
    • 4 гатункі «Піўная карта» — «АПА» (анг. American pale ale (APA) — амэрыканскі сьветлы эль), «Дубэль» (нід. Dubbel — двайны), «Карт-блянш» (франц. Carte blanche — белая карта) і «Мазаіка ІПА» (анг. India pale ale (IPA) — індыйскі сьветлы эль);
    • 2 гатункі «Старая піўніца» (славац. Stara Pivnice), у тым ліку чорнае (славацк. Cerne);
    • 6 іншых гатункаў — «Александрыя», «Дынама Айс» (анг. Ice — лёд), «Жыгулёўскае асобае», «Залатая бочка», «Портэр 8/20» і «Урбан бір» (анг. Urban beer — гарадзкое піва),
    • 3 гатункі нямецкага піва «Кальтэнбэрг» (Гэльтэндорф, зямля Баварыя) — «Гэфэвайсбір» (ням. Hefeweissbier — дражджавое пшанічнае піва), «Пільс» (ням. Pils — пльзеньскае) і «Шлёс-Келер Нацюртруб» (ням. Schloss-Keller Naturtrub — Замкавая піўніца з прыродным асадкам)[5];
  • харчовыя канцэнтраты для прыгатаваньня — 6 гатункаў жэле з водарам ягадаў, фруктаў, малака і марцыпанаў; 3 гатункаў кісяля з водарам абрыкоса, вішні і журавінаў; 4 гатункі напою «Цывіта» зь вітамінам С і водарам ягадаў і фруктаў; какава-напою «Экспрэс» з цукрам і вітамінам С[6].

Гісторыя

рэдагаваць

ААТ «Крыніца», раней вядомае як Менскі піваварны завод №2 пачаў сваю дзейнасьць у 1975 годзе. Тады былі ўведзеныя ў эксплюатацыю асноўныя вытворчыя цэхі: соладавенны, варачны, брадзільна-лягерны, і зваранае першае піва «Крыніца».

1986 год: Вытворчае аб’яднаньне «Менскпіўпром», у склад якога нараўне зь пяцьцю іншымі заводамі Менскай вобласьці (Барысаўскі завод безалькагольных напояў, Слуцкі піўзавод, Маладэчанскі піўзавод, Менскі завод безалькагольных напояў і піўзавод «Беларусь» — цяпер вядомы як «Аліварыя») у якасьці галаўнога прадпрыемства ўваходзіў і Менскі піўзавод №2, пераназвана ў «Крыніцу».

1992 год: Вытворчае аб’яднаньне «Крыніца» становіцца арэндным прадпрыемствам.

2001 год: Арэнднае прадпрыемства ператворанае ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. Па дамове з расейскай кампаніяй «Балтыка» пачата маштабная рэканструкцыя вытворчасьці. За інвэстыцыі ў $50 млн «Балтыка» па першапачатковай дамоўленасьці павінна была атрымаць 50% плюс адну акцыю прадпрыемства.

2003 год: Па ініцыятыве беларускага ўраду дамова з «Балтыкай» разрываецца. Пакет акцыяў, прыналежны дзяржаве, перадаецца ў давернае кіраваньне «Прыёрбанку». Завяршаецца першы этап рэканструкцыі. У яго межах была праведзеная мадэрнізацыя варачнага цэха і дражджавога аддзяленьня, цалкам замененае фільтрацыйнае і брадзільна-лягернае абсталяваньне, змантаваная новая станцыя водавычышчэньня, усталяваныя новыя лініі разьліва піва. Дзякуючы гэтаму атрымалася палепшыць якасьць прадукцыі, а таксама больш чым ў два разу павялічыць вытворчыя магутнасьці. Новае абсталяваньне на прадпрыемства паставілі вядучыя вытворцы Нямеччыны, Аўстрыі, Даніі, Бэльгіі, Францыі, Нідэрляндаў.

2004 год: Адчыненае акцыянэрнае таварыства «Крыніца» вырабіла і рэалізавала больш дзевяці млн дэкалітраў піва (рост 45% па стаўленьні да папярэдняга году). Дзель рынка ААТ «Крыніца» на рынку піва РБ па выніках 2004 году склала больш 30%.

На лістапад 2008 году бровар выпускае 38,1% ад выпуску ўсяго беларускага піва[7].

Былыя гатункі піва

рэдагаваць
  • «Арыгінальнае»
  • «Бурштын Беларусі»
  • «Вязынскае»
  • «Дражня»
  • «Жигулевское»
  • «Заслаўскае»
  • «Казино»
  • «Крыніца»
  • «Крыніца-1»
  • «Крыніца-2»
  • «Крыніца-3»
  • «Крыніца-4»
  • «Крыніца Сапраўднае»
  • «Лев»
  • «Любіцельскае»
  • «Минск»
  • «Нагано»
  • «Партызанскае»
  • «Світанак»
  • «Солнечное»
  • «Спадчына»
  • «Старажытнае»
  • «Тёмное»
  • «Хоккей»
  1. ^ Кіраўніцтва кампаніі // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
  2. ^ Вада «Александрыя» // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
  3. ^ Квас // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
  4. ^ Безалькагольныя напоі // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
  5. ^ Піва // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
  6. ^ Харчовыя канцэнтраты // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
  7. ^ Производство пива в Беларуси в январе-октябре возросло на 0,7% (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Кантакты // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.