Пандэмія

шырока распаўсюджаная эпідэмія

Аўдыё Пандэмі́я  (па-грэцку: πανδημία — увесь народ народ, (pan = 'усе' + demos = 'народ')) — эпідэмія інфекцыйнага захворваньня, якая ахоплівае вялікія абшары, напрыклад цэлы кантынэнт ці ўвесь сьвет; эпідэмія адной хваробы, што пашыраецца адначасова ў розных краінах і розных кантынэнтах. Характарызуецца адсутнасьцю калектыўнага імунітэту ў чалавецтва, і, як правіла, бракаваньня эфэктыўных сродкаў прафіляктыкі (вакцыны) і лячэньня.

У 1918—1919 гадох пандэмія гішпанскага грыпу сталася адной з галоўных прычынаў высокай сьмяротнасьці па ўсім сьвеце.

Варта адрозьніваць пандэмію ад эндэмічных захворваньняў, якія зьяўляюцца доволі трывалымі для нейкай пэўнай мясцовасьці. Акрамя таго, да пандэміі грыпу звычайна не адносяцца рэцыдывы сэзоннага тыпу. На працягу ўсёй гісторыі было шмат пандэміяў, як то пандэміі воспы і сухотаў. Адной з самых шырокіх пандэміяў была чорная сьмерць, у выніку якой загінула больш за 75 мільёнаў людзей у XIV стагодзьдзі. Да апошніх пандэміяў адносяць пандэмію ВІЧ і, таксама, пандэміі грыпу H1N1 у 1918 і 2009 гадох.

Вядомыя пандэміі рэдагаваць

Чума рэдагаваць

Грып рэдагаваць

Табліца. Найбольш важкія эпідэміі і пандэміі вірусных захворваньняў
Год Падтып Штам
Эпідэміі
1972—1973 H3N2 A/Ангельшчына/72
1976 H3N2 А/Вікторыя/75
1977 H3N2 А/Тэхас/77
2003 H5N1 Птушыны грып
Пандэміі
1918 H1N1 Гішпанка
1947 H1N1
1957 H2N2 Азіяцкі грып
1968 H3N2 Ганконскі грып
2009 H1N1 Сьвіны грып

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць