Козел-Паклеўскія

польскі шляхецкі род

Козел-Паклеўскія (па-польску: Koziełł-Poklewski, па-расейску: Козело-Поклевские, па-летувіску: Kozielos-Poklevskiai) — шляхецкі род гербу «Козел», вядомы перадусім паўстанцамі й буйнымі прамыслоўцамі.

Козел-Паклеўскія
Радавы герб Козел-Паклеўскіх «Козел»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя

Паходжаньне роду

рэдагаваць

Ёсьць некалькі вэрсыяў паходжаньня роду Козел-Паклеўскіх. Паводле адной вэрсіі, магчымым пачынальнікам роду лічыцца баярын Савіч Козел са Смаленшчыны, які атрымаў маёнтак Паклева ў Ашмянскім павеце. Паводле другой вэрсыі паходжаньня, Козел-Паклеўскія паходзілі з Падняпроўя. У 1415 г. узгадваецца магчымы заснавальнік роду, які быў пасланьнікам князя Вітаўта у Польшчы на Вісьліцэ. У 1504 г. узгадываліся браты Ян і Мікалай Козелы. З гэтага можна меркаваць, што род Козел-Паклеўскіх больш старажытнага паходжаньня. Паводле іншай вэрсыі, выкладзенай у расейскіх гербоўніках, магчымым пачынальнікам роду лічыцца баярын Пётар Казлоў, які 30 красавіка 1564 г. разам з князем Андрэем Курбскім падчас Іфлянцкай вайны перайшоў на бок бок Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Жыгімонт II падараваў Пятру Казлову маёнтак Паклева ў Ашмянскім павеце й шляхецкі тытул.

Першы дакладна вядомы прадстаўнік роду Козелаў, падстароста ашмянскі ў 1604 і 1606 г., які валодаў таксама Бакштамі і Сьвятлянамі, меў трох сыноў: Фабіяна, Габріэля, Філёна. Фабіян Козел-Паклеўскі быў каралеўскі сакратаром, набыў ў 1618 г. маёнтак Сьвіркі ў Сьвянцянскім павеце. Фабіян пакінуў маёнткі сыну Казімеру Козел-Паклеўскаму, які меў трох сыноў Яна, Юрыя (Ежы), Міхала і Фабіяна Станіслава. Фабіян Станіслаў Козел-Паклеўскі, стараста й войт дзісьненскі ў 1691 г., пакінуў трох сыноў: Амброжы(pl), староста дзісьненскі, Юзэф і Тадэвуш.

У сярэдзіне XVIII ст. Ян Козел-Паклеўскі, удалальнік маёнтку Антаколь (Антакальніс) каля Вількаміру ўзяў шлюб з Ганнай Дусяцкай, у іх было некалькі дачок і сыноў. Вядомыя Юзэф Калясанты Козел-Паклеўскі, Караль Козел-Паклеўскі, Амброжы Козел-Паклеўскі, Ігнат Козел-Паклеўскі, Якуб Козел-Паклеўскі, Крыштаф Козел-Паклеўскі, Бэрнард Козел-Паклеўскі, Раман Козел-Паклеўскі.

 
Капліца Козел-Паклеўскіх у вёсцы Антакальніс Вількамірскага раёну

Радавыя маёнткі

рэдагаваць

На тэрыторыі Беларусі Козел-Паклеўскія мелі маёнткі Сэрвач Вялікі, Гнязьдзілава, Княгінін, у Мядзелу, Новы Пагост, Красны бераг, Быкаўшчына. На тэрыторыі сучаснай Летувы род месьціўся ў Аўкштоце, дзе валодаў маёнткамі Дзекшнэ(lt), Вадуву(lt) і Ётаучу(lt).

Прадстаўнікі роду

рэдагаваць

Вялейская галіна Козел-Паклеўскіх

Юзэф Калясанты Козел-Паклеўскі (1760 ці 1770-?)  — маршалак шляхты Вялейскага павету, уладальнік маёнтку Сэрвач Вялікі.
Ян Напалеон Козел-Паклеўскі (1810—?) — наступны ўладальнік маёнтку Сэрвач Вялікі, пабудаваў у вёсцы Вялікая Сэрвач драўляны касьцёл.
Ян Козел-Паклеўскі (1837—1896) — палкоўнік войск польскіх падчас Студзеньскага паўстаньня, кіраўнік 3-га корпусу паўстанцкіх войск (1863—1864), камэндант Варшавы. Сябра Літоўскага Правінцыйнага камітэту.
Юзэф Козел-Паклеўскі (1876—1911) — ваенны аташэ Расеі ў Вялікабрытаніі, ваенна-марскі афіцэр, які ўдзельнічаў у абароне Порт-Артура ў часы расейска-японскай вайны.
Вінцэнт Козел-Паклеўскі (1837—1863) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў і яго кіраўнік на тэрыторыі Вялейскага павету.
Міхал Козел-Паклеўскі (1840—1863) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Зянон Козел-Паклеўскі (1843—1878) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Юзэф Козел-Паклеўскі (1845—1915) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, прамысловец, мэцэнат.
Юзэф Козел-Паклеўскі (1886—1967) — уладальнік маёнтка Вялікая Сэрвач
Вінцэнт Козел-Паклеўскі (1889—1940) — капітан войск панцэрных міжваеннай Польшчы, ахвяра Катынскага расстрэлу.
Тадэвуш Козел-Паклеўскі (1890—1942) — уладальнік маёнтку Кастыкі, у 1942 расстраляны немцамі за ўдзел у канспірацыі Арміі Краёвай.
Тадэвуш Козел-Паклеўскі(pl) (1932—1915) — польскі археоляг, прафэсар Інстытуту археалёгіі і этналёгіі Польскай акадэміі навук.
Каятан Козел-Паклеўскі (1805—?) — уладальнік маёнтку Княгінін, быў судзьдзем.
Яўстах-Бэнэдыкт Козел-Паклеўскі (1842-?) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Вількамірская галіна Козел-Паклеўскіх

Караль Козел-Паклеўскі (1790-?)  — ўладальнік маёнтку Антаколь.
Амброжы Козел-Паклеўскі (1790—1863)  — прэзыдэнт Вількаміру, ўладальнік маёнтку Дзекшнэ.
Павал Тэадор Козел-Паклеўскі (1802—1871) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў
Уладзіслаў Францішак Ксавэры Козел-Паклеўскі (1833—1860) — ўладальнік маёнтку Дзекшнэ.
Павал Амброжы Козел-Паклеўскі (1839—1902) — ўладальнік маёнткаў Мнішкаў і Радоня ў Каралеўстве Польскім.
Вітальд Козел-Паклеўскі(pl) (1883—1934) — уладальнік маёнткаў Мнішкаў і Радоня ў Польшчы.
Крыштаф Козел-Паклеўскі(pl) (1814—2006) — польскі юрыст і доктар права.
Бэрнард Козел-Паклеўскі (1790-?)  — ўладальнік маёнтку Лойць.
Станіслаў Козел-Паклеўскі (1820-?) — палкоўнік расейскага войска.
Уладзіслаў Козел-Паклеўскі(pl) (1866—1921) — генерал Войска Польскага.

Полацкая галіна Козел-Паклеўскіх

Томаш Козел-Паклеўскі (1780-?) — ландвойт полацкі.
Альфонс Козел-Паклеўскі (1809—1890) — прамысловец, мэцэнат.
Вінцэнт Козел-Паклеўскі (1853—1929) — прамысловец, мэцэнат.
Альфонс-Аляксандар Козел-Паклеўскі (1891—1962) — прамысловец, мэцэнат, дыплямат.

Іншыя вядомыя прадстаўнікі роду Козел-Паклеўскіх:

Літаратура

рэдагаваць