Альфонс Козел-Паклеўскі

польскі прамысловец, мэцэнат

Альфонс Козел-Паклеўскі (па-польску: Alfons Koziełł-Poklewski, па-расейску: Альфонс Фомич Поклевский-Козелл; 1809, Быкаўшчына, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя — 28 жніўня 1890, Быкаўшчына, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя) — прамысловец, мэцэнат.

Альфонс Козел-Паклеўскі
лац. Alfons Kozieł-Pakleŭski
Alfons Koziełł-Poklewski
Альфонс Козел-Паклеўскі
Альфонс Козел-Паклеўскі

Герб «Козел»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1809
Быкаўшчына, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 28 жніўня 1890
Быкаўшчына, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя
Род Козел-Паклеўскія
Бацькі Томаш Козел-Паклеўскі
Ганна Козел-Паклеўская (Шпінкоўна)
Жонка Анэля Козел-Паклеўская (Рымша)
Дзеці Альфонс Козел-Паклеўскі (1851—1916), Вінцэнт Станіслаў Козел-Паклеўскі, Катарына Козел-Паклеўская (1856-?), Ганна-Антаніна фон Рызэнкампф (Козел-Паклеўская) (1860—18 сьнежня 1908 году), Юзэф Казімер Козел-Паклеўскі (1862—1925), Ян Козел-Паклеўскі (1864/65—1925), Станіслаў Козел-Паклеўскі (1868—1939)(ru).
Рэлігія каталік
Дзейнасьць бізнэсмэн

Біяграфія

рэдагаваць

Альфонс Козел-Паклеўскі нарадзіўся ў 1809 г. у маёнтку Быкаўшчына, Ветрынская воласьць, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер вёска ўваходзіць у Ветрынскі сельсавет Полацкага раёна Віцебскай вобласьці Рэспублікі Беларусь. Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага гербу Козел. Скончыў Полацкую вышэйшую піярскую вучэльню й працягнуў адукацыю ў Віленскім унівэрсытэце, але ня скончыў вышэйшую адукацыю, бо з прычыны беспасярэдняга ўдзелу або ўскоснай датычнасьці студэнтаў і выкладчыкаў да вызвольнага паўстаньня 1831 году імпэратар Мікалай I сваім рэскрыптам ад 1 траўня 1832 году зачыніў Віленскі ўнівэрсытэт. Пасьля чаго пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе працаваў чыноўнікам.

Яшчэ будучы чыноўнікам, ён заняўся прыватнай справай, наладзіўшы рэгулярнае суднаходзтва па Об і Іртышы, першае суднаходзтва такога роду ў Заходняй Сыбіры. У 1845 (паводле іншых зьвестак у 1846) купіў і спусьціў на ваду першы параход, абсталяваўшы яго сучасным рухавіком, прывезеным са Швэцыі. Параходзтва ў асноўным займалася перавозкай дзяржаўных манапольных прадуктаў (алькаголь, соль, тытунь), разьмеркаваньне якіх падпарадкоўвалася Козел-Паклеўскаму. У 1852 годзе ён падаў у адстаўку з дзяржаўнай пасады, цалкам прысьвяціўшы сябе гандлю й будаўніцтву фабрык і шахт. Галоўнай крыніцай яго багацьцяў было пасрэдніцтва й вытворчасьць для забесьпячэньня войска (асабліва збожжам і мукой) і пасрэдніцтва ў пастаўках для войска, а таксама гандаль манапольнымі прадуктамі, асабліва вытворчасьць і гандаль алькаголем. Ён практычна манапалізаваў вытворчасьць і распаўсюд гарэлкі ў большасьці паветаў Заходняй Сыбіры й Пермскай губэрні, зьяўляючыся арандатарам, а з 1860 г. уладальнікам большасьці буйнейшых вінакурных заводаў. Яго часта называюць «гарэлачным каралём Урала», ён таксама вырабляў значную колькасьць піўных дрожджаў, піва, віна й іншыя алькагольныя напоі. Вялікія аб’ёмы алькаголю прадаваў у Пецярбург і эўрапэйскую частку Расеі. Адкрыў першы фосфарны завод у Расеі, завод сэрнай кіслаты на Урале, шкляны завод (даваў 50% вытворчасьці шкла й посуду ў Заходняй Сыбіры), фабрыку парцалянавую, дзевяць чыгунных заводаў і некалькі шахт, у тым ліку для здобычы золата й срэбра. У 18781882 гадах арандаваў адну з найбуйнейшых у Расеі смарагдавых шахт на Ўрале. На той момант ён быў найбуйнейшым прыватным горным прадпрымальнікам на Ўрале. Ён таксама пабудаваў у 1866 годзе сучасны вялікі паравы млын, які вырабляў 1150 тон у год, стаўшы найбуйнейшым вытворцам мукамольных вырабаў у Заходняй Сыбіры. Быў адным з асноўных акцыянераў будаўніцтва чыгункі Цюмень — Екацярынбург і Сыбірскага камэрцыйнага банка. Ён разьвіў сетку крам і складоў, асабліва корчмаў, але таксама адкрыў буйныя ўнівэрмагі ў Табольску й Цюмені. Ён пашырыў сваю флатылію на Обі й Іртышы да трох параходаў і дзесяткаў барж і вясьлярных лодак, зьяўляючыся лідэрам транспарту на абедзьвюх рэках да канца 1950-х гадоў. Галоўным цэнтрам і месцам жыхарства Казелаў-Паклеўскіх было мястэчка Таліца на Ўрале. Там ён жыў з жонкай Анэляй з Рымшаў, зь якой меў чатырох дзяцей: Альфонса, Вінцэнта, Яна, Ганну. Козел-Паклеўскі ахвяраваў значныя сумы на сацыяльныя мэты, асабліва ахвяраваў вялікай польскай грамадзе ў Сыбіры. Ён заснаваў некалькі дзесяткаў лякарняў і школаў, таксама бясплатную ядальню для бедных у Табольску ў 1868 г., якая дапамагала галоўным чынам сыльным (у тым ліку паўстанцам з 1863—1864 гадоў), заснаваў таксама дзіцячы прытулак у Омску. Ён быў галоўным фундатарам каталіцкіх касьцёлаў у Табольску, Пермі (1875), Томску, Екацярынбурзе (1884) і Омску. У 1890 годзе ён заснаваў праваслаўную царкву ў вёсцы Дзямарына пад Чалябінскам. Ён прымаў на свае фабрыкі ссыльных паўстанцаў, выратоўваючы іх ад цяжкай працы.


Літаратура

рэдагаваць
  • Malejko J., Koziell-Poklewski (Koziełło-Paklewski) Alfons (1809—1890), [w:] Polski Słownik Biograficzny, t. t. 14, Wrocław — Warszawa — Kraków 1968—1969, s. 621.
  • Kuczyński A., Syberia. 400 lat polskiej diaspory, Wrocław: Atla 2, 1998.
  • Ostrowski L., Wkład Polaków w rozwój i przemysłowe zagospodarowanie Syberii, «Zesłaniec: pismo Rady Naukowej Zarządu Głównego Związku Sybiraków» (61), 2014, s. 93, ISSN 1426-2126.
  • Skubnewski W.A., Dom Handlowy «A.F. Poklewskiego-Koziełła Następcy», «Zesłaniec: pismo Rady Naukowej Zarządu Głównego Związku Sybiraków» (29), 2007, s. 25, ISSN 1426-2126, OCLC 999161959.