Альфонс-Аляксандар Козел-Паклеўскі

Альфонс-Аляксандар Козел-Паклеўскі (польск. Alfons Aleksander Koziełł-Poklewski; нар. 4 ліпеня 1891 ў Таліцы Пермскай губэрні, Расейская імпэрыя, памёр 9 лістапада 1962 у ангельскай вёсцы Айвэр) — прамысловец і дыплямат.

Альфонс-Аляксандар Козел-Паклеўскі
Alfons Aleksander Koziełł-Poklewski

Герб «Козел»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 ліпеня 1891
Таліца, Расейская імпэрыя
Памёр 9 лістапада 1962
Айвэр, Вялікая Брытанія
Пахаваны
Род Козел-Паклеўскія
Бацькі Вінцэнт Козел-Паклеўскі
Марыя Козел-Паклеўская
Жонка Зоя Козел-Паклеўская (Стэкль)
Дзеці Вінцэнт Козел-Паклеўскі, Раман Козел-Паклеўскі, Аляксандар Козел-Паклеўскі
Рэлігія каталік
Дзейнасьць дыплямат, прамысловец

Біяграфія

рэдагаваць

Быў сынам Вінцэнта Козел-Паклеўскага, прамыслоўцы, сябры маскоўскай дзяржаўнай рады, і Марыі Козел-Паклеўскай, унукам Альфонса Козел-Паклеўскага. Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага гербу Козел Скончыў Пецярбургзкую клясычную гімназыю ў 1910 г. і матэматычна-фізычны факультэт Пецярбурзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, у 1914 г. атрымаў ступень кандыдата навук. Служыў у расейскім войску падчас І сусьветнай вайны. Атрымаў падчас службы чын ротмістра, быў узнагароджаны ордэнамі Сьвятой Ганны й Сьвятога Ўладзімера.

У 1918 г. быў дарадцам расейскай амбасады ў Лёндане, дзе дасягнуў вельмі высока становішча пры двары. Працаваў у Ліквідацыйнай камісыі да спраў Каралества Польскага. Уваходзіў у склад польскай эканамічнай дэлегацыі падчас Парыскай мірнай канфэрэнцыі. 2 ліпеня 1919 году ажаніўся з Зояй Стэкль, унучкай знакамітага дыплямата Эдуарда Стэкля, які падпісваў угоду аб продажы Расеяй Аляскі. Зоя была ганаровай дамай Марыны, княжны Кенту, і выхавацелькай яе дзяцей. Сьведкамі на іх вясельлі былі князь Дымітр Раманаў (1891—1942, адзін з забойцаў Распуціна) і граф Юзэф-Альфрэд Патоцкі. У Альфонса-Аляксандра з Зояй было трое сыноў; Раман (1920—1926), Аляксандар (1925—1966) і Вінцэнт (1929—2018).

У 1920-я гады быў камэрцыйным дарадцам амбасады ІІ Рэчы Паспалітай у Лёндане. У 1933 г. ён стаў сябрам рады праўленьня, а ў 1936 г. генэральным дырэктарам Śląskіe Kopalnіe і Cynkownі S.A. у Катавіцах. Быў сябрам прэзыдэнцкага камітэту Зьвязу польскай горна-мэталюргічнай прамысловасьці. Прадстаўляў Сылескія шахты й заводы цынкаваньня ў Гандлёва-прамысловай палаце ў Катавіцах, прымаючы ўдзел у працы падкамітэта па прамысловасьці й гандлю. У 1937 г. стаў сябрам Сілескага інстытута ў Катавіцах. У 1939 г. выехаў зь сям’ёй да Ангельшчыны, дзе арганізоўваў дапамогу польскім бежанцам. Быў віцэ-прэзыдэнтам польскага Чырвонага крыжа. Стасуецца ў коле лёнданскага эмігранцка тыднёвіка «Wіadomoścі», падтрымліваў кантакты з Мечыславам Грыдзеўскім, таксама й з палітыкамі, у тым ліку з прэзыдэнтам Эдвардам Рачынскім і генэралам Уладзіславам Андэрсам. Уваходзіў у раду кіраўніцтва Польскага Інстытута Сікорскага й польскай бібліятэкі ў Лёндане. 15 студзеня 1948 году атрымаў брытанскае грамадзянства.

Літаратура

рэдагаваць
  • Wielki świat, wielka polityka 1940—1951. Korespondencja Józefa Potockiego i Alika Koziełł-Poklewskiego w opracowaniu i z komentarzami Jerzego Jakubowicza — Józef Potocki, Alik Koziełł-Poklewski, Kraków, Wydawnictwo Literackie, 2015.
  • Jerzy Jaros, Koziełł-Pokłewski Alfons Aleksander (1891—1962), Polski Słownik Biograficzny, t. 14, Wrocław-Warszawa-Kraków 1968—1969, s. 621—622.
  • Poklewski-Koziełł Alfons Aleksander, w: Czy wiesz kto to jest? pod red. Stanisława Łozy, Warszawa 1938, s. 583.