Зянон Козел-Паклеўскі
Зянон Каятан Леон Козел-Паклеўскі (польск. Zenon Kajetan Leon Koziełł-Poklewski; (нар. 1843, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці — 20 верасьня 1878, Корпуш, Ключэўска, Царства Польскае, Расейская імпэрыя, цяпер гміна Ключэўска, Улашчоўскага павету Свентакшыскага ваяводства, Польшча — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Барысаўскага павету.
Герб «Козел» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1843 маёнтак Сэрвач Вялікі, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці |
Памёр | 20 верасьня 1878 Корпуш, Ключэўска, Царства Польскае, Расейская імпэрыя, цяпер гміна Ключэўска,Улашчоўскага павету Свентакшыскага ваяводства, Польшча |
Род | Козел-Паклеўскія |
Бацькі | Ян Напалеон Козел-Паклеўскі Юзэфа Толенсдорф |
Жонка | Гэлена Антаніна Марыяна Чапліцкая гербу «Любіч» (1849-1912) |
Дзеці | Гэлена Козел-Паклеўская (1873-1873), Зянон Ян Канты Козел-Паклеўскі (1875-1955), Міхал Козел-Паклеўскі (1877-1920), Марыя Козел-Паклеўская, Ян Козел-Паклеўскі (?-1914) |
Рэлігія | каталік |
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага гербу Козел. Падчас паўстаньня быў трапіў у палон, пасьля чаго быў прысуджаны да пазбаўленьня правоў стану, канфіскацыі маёмасьці й ссылкі на службу шарагоўцам у Сыбір[1]. Служыў у арэнбургзкім лінейным батальёне, неўзабаве быў амніставаны й пасьля вызваленьня пасяліўся на тэрыторыі Царства Польскага.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 373 tom 1 tom 2 Wilno 1913.
Літаратура
рэдагаваць- Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. tom 1 tom 2 Wilno 1913.