Міхал Козел-Паклеўскі
Міхал Козел-Паклеўскі (1840, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці — 28 траўня 1863, вёска Ўладыкі, цяпер Вялейскі раён) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Герб «Козел» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1840 маёнтак Сэрвач Вялікі, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці |
Памёр | 28 траўня 1863 вёска Ўладыкі, цяпер Вялейскі раён |
Пахаваны | |
Род | Козел-Паклеўскія |
Бацькі | Ян Напалеон Козел-Паклеўскі Юзэфа Толенсдорф |
Жонка | Гэлена Антаніна Марыяна Чапліцкая гербу «Любіч» (1849-1912) |
Рэлігія | каталік |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1840 року ў радавым маёнтку Вялікі Сэрвач Вялейскага павету, які атрымаў дзед Міхала Юзэф Калясанты Козел-Паклеўскі. Міхал быў адным з сыноў Яна Напалеона Козела-Паклеўскага і Юзэфы Толенсдорф, яго браты Ян, Вінцэнт, Юзэф, Зянон, стрыечны брат Яўстах таксама ўдзельнічалі ў паўстаньні. У 1863 г. далучыўся да атраду паўстанцкага атраду брата Вінцэнта, які ў студзені 1863 году быў прызначаны ваенным кіраўніком роднага Вялейскага павету[1]. Атрад Вінцэнта Козел-Паклеўскага быў разгромлены пад вёскай Уладыкі. У бітве загінуў Вінцэнт і Міхал Козел-Паклеўскія, якія былі пахаваны ў брацкай магіле недалёка ад гэтай вёскі разам зь іншымі загінуўшымі ў тым баі паўстанцамі. Але існуюць зьвесткі аб тым, што іх бацька Ян Напалеон Козел-Паклеўскі, уладальнік Сэрвачы, употай перапахаваў цела Міхала і Вінцэнта ў родным Сэрвачы, пад касьцёлам, каб не знайшлі расейскія ўлады. Касьцёл той у пачатку 1950-х разабралі і перавезьлі ў вёску Давыдкі, пад клюб[2]. Цяпер на месцы колішняга касьцёлу ў Сэрвачы знаходзіцца невялічкі пагорак, а на ім мэталічны крыж[3].
Літаратура
рэдагаваць- O silach narodowych, «Niepodległość» 1867, nr 39 z 30 sierpnia
- Wacław Koszczyc, Wybrańcy losu, Lwów 1881
- Wacław Koszczyc, Wici wyroczne, Lwów 1898
- Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie — Dziennik Wileński — Wilno — 1907; 118 s. [1]
- Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. tom 1 tom 2 Wilno 1913.
- Agaton Giller Historja powstania narodu polskiego w 1861—1864 r. T. 2, s. 336 [2] Paryż 1868.
- Stanisław Zieliński, Bitwy i potyczki 1863—1864; na podstawie materyałów drukowanych i rękopiśmiennych Muzeum Narodowego w Rapperswilu, Rapperswil, 1913. S. 282—283 [3].
- Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s.
- Матвейчык, Дз. Ч. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с.
- Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 256.
- Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 103, 169—170.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 394 tom 1 tom 2 Wilno 1913.
- ^ Суботнік у капліцы-пахавальні Козел-Паклеўскіх.
- ^ Па Вялейшчыне 1863 году. Выцечка турыстычная.