Юзэф Козел-Паклеўскі
Юзэф-Анджэй Козел-Паклеўскі (нар. 1845, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці — 31 студзеня 1915, Таліца, Расейская імпэрыя — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Барысаўскага павету, прамысловец, філянтроп.
Юзэф-Анджэй Козел-Паклеўскі | |
Герб «Козел» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1845 маёнтак Сэрвач Вялікі, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці |
Памёр | 31 студзеня 1915 Таліца, Расейская імпэрыя |
Род | Козел-Паклеўскія |
Бацькі | Ян Напалеон Козел-Паклеўскі Юзэфа Толенсдорф |
Жонка | Юлія-Амбражына Козел-Паклеўская |
Дзеці | Юзэф-Вінцэнт Козел-Паклеўскі, Вінцэнт Козел-Паклеўскі, Тадэвуш Козел-Паклеўскі |
Рэлігія | каталік |
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага гербу Козел. Бацька Каэтан быў судзьдзем, дзед Юзэф-Калясанты Козел-Паклеўскі быў уладальнікам маёнтку Сэрвач, маці Вікторыя паходзіла з роду Ліхадзіеўскіх гербу Ястрабец (герб). Да паўстання жыў у маёнтку Сэрвач, якім валодаў яго бацька[1]. Падчас паўстаньня быў арыштаваны за намер далучыцца да паўстанцкага атрада, 22 красавіка 1863 г. быў зняволены ў лякарні г. Барысава, дзе ўтрымліваўся яшчэ 10 ліпеня 1863 г.[1]. Яго маёмасьць на падставе распараджэньня віленскага губернатара падлягала сэквэстру[1]. Пастановай Мураўёва 23 жніўня 1863 г. быў прысуджаны да пазбаўленьня правоў стану, канфіскацыі маёмасьці й ссылкі на службу шарагоўцам у Сыбірскія лінейныя батальёны расейскага войска[1][2]. У 1865 г. служыў у 4 лінейным батальёне Заходняй Сыбіры у г. Омск[1]. Дзякуючы сувязям сваяка Альфонса Козел-Паклеўскага быў накіраваны адбываць пакаранне на Таліцкі вінакураны завод, які належаў Альфонсу. З 1890 г. Юзэф стаў кіраўніком канторы Таліцкіх заводаў, упаўнаважаны па справах гандлёвага дома «Спадчыннікі А. Ф. Паклеўскага-Козел». Займаў шэраг пасад у Пэрмскай губерні. Ахвяраваў шмат грошай на развіцьцё адукацыі й мэдыцыны Ўрала. Пасьля яго сьмерці ў 1915 годзе, удава Юзэфа вяртаецца ў Вялікую Сэрвач для падзелу спадчыны паміж спадчыньнікамі. Старэйшы сын Юзэф атрымаў Вялікую Сэрвач. Вінцэнту дастаўся нядаўна пабудаваны маёнтак Людвінова з фэрмай сэрабрыстых ліс. Малодшы сын Тадэвуш атрымаў Кастыкі, у якім быў вадзяны млын.
Прыватнае жыцьцё
рэдагавацьУ высылцы ажаніўся зь Юліяй Амбражынай Козел-Паклеўская (1863—1938), якая была на 18 гадоў маладзейшай за яго й прыходзілася яму далёкай сваячніцай зь вількамірскай галіны роду Козел-Паклеўскіх. Яе бацька Павал Козел-Паклеўскі валодаў маёнткам Дзекшнэ Вількамірскага павету, удзельнічаў у паўстаньні 1863—1864 гадоў. У шлюбе мелі трох сыноў: Юзэф-Вінцэнт Козел-Паклеўскі — спадчыньнік маёнтку Вялікая Сэрвач, Вінцэнт Козел-Паклеўскі — афіцэр Войска Польскага і ахвяра Катынскага расстрэлу, Тадэвуш Козел-Паклеўскі — быў у 1942 расстраляны немцамі за ўдзел у канспірацыі Арміі Краёвай.
Унукі (па лініі сына Юзэфа Вінцэнта): Эліжбэта, Ізабэла, Юлія, Тадэвуш і Міхал, якія пражываюць у Польшчы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 256—257.
- ^ Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 373 tom 1 tom 2 Wilno 1913.
Літаратура
рэдагаваць- Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. tom 1 tom 2 Wilno 1913.
- Матвейчык, Дз. Ч. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с.
- Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 58.
- Ивонин А. Р. Сибирские предприниматели дореформенного периода: штрихи к историческому портрету // Институт истории СО РАН. Личность в истории Сибири XVIII—XX веков. Сборник биографических очерков / Отв. редактор — Кириллов А. К.. — Новосибирск: Сова, 2007. — С. 81—94. — ISBN 978-5-87550-063-3.
- Филь С. Поклевские-Козелл — владельцы винокуренного завода // Лукич. — 2001. — № 3. — С. 56—63.
- Черданцев И. К. На Талых ключах. — Талица,1992.