Каралін (Пружанскі раён)

пасёлак у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Каралін, Сонечны.

Каралі́н[2][3] (з 1969 году — Со́нечны[4]) — пасёлак у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад Пружанаў, 13 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Каралін
трансьліт. Karalin[a]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Пружанскі
Вышыня: 167 м н. у. м.
Насельніцтва: 395 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225134[1]
СААТА: 1256848086
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°34′11″ пн. ш. 24°25′2″ у. д. / 52.56972° пн. ш. 24.41722° у. д. / 52.56972; 24.41722Каардынаты: 52°34′11″ пн. ш. 24°25′2″ у. д. / 52.56972° пн. ш. 24.41722° у. д. / 52.56972; 24.41722
Каралін на мапе Беларусі ±
Каралін
Каралін
Каралін
Каралін
Каралін
Каралін

Мінуўшчына

рэдагаваць

За расейскім часам на месцы пасёлку існаваў фальварак Каралін з маёнтку Шыдлоўшчына ў складзе Дабучынскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. На пачатку XX стагодзьдзя 13 жыхароў.

За польскім часам — фальварак Каралін у складзе гміны Дабучын Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 вёска ў складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. З 1969 пасёлак называецца Сонечны.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 247 жыхароў (перапіс); 1999 год — 511 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 495 жыхароў, 186 двароў[7]; 2010 год — 395 жыхароў

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзіцячы прытулак.

Прамысловасьць

рэдагаваць

ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс».

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільная дарога Н524 ПружаныКлепачыКотра[8].

  1. ^ Паводле афіцыйнай назвы — Soniečny.
  1. ^ Алфавитный список улиц по Солнечный (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 10 красавіка 2012 г.
  2. ^ Слоўнік перайменаваных паселішчаў Беларусі / А. В. Кавалёва; пад. рэд. В. В. Шура. — Мінск: Права і эканоміка, 2013. — 140 с. ISBN 978-985-552-166-3. С. 98
  3. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. С. 118
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 251
  5. ^ Karolin (9) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 59
  6. ^ Karolin, фальварак. Radzima.net. Праверана 10 красавіка 2012 г.
  7. ^ Сонечны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 536
  8. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 10 красавіка 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць