Станіслаў Мікуцкі

Станісла́ў Па́ўлавіч Міку́цкі (7 лістапада [ст. ст. 26 кастрычніка] 1814, в. Ленкія, Беластоцкая вобласьць, Расейская імпэрыя6 верасьня [ст. ст. 25 жніўня] 1890) — расейскі філёляг-славіст. Ганаровы доктар філялягічных навук (1878).

Станіслаў Мікуцкі
Дата нараджэньня 26 кастрычніка (7 лістапада) 1814
Месца нараджэньня Ленкія, Беластоцкая вобласьць, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 25 жніўня (6 верасьня) 1890 (75 гадоў)
Месца сьмерці Варшава, Расейская імпэрыя
Месца вучобы гісторыка-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту
Занятак навуковец і мовазнаўца
Навуковая сфэра філялёгія
Месца працы Варшаўскі ўнівэрсытэт

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту (1851). З 1863 году працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 18731888 дацэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту.

У 18531856 па даручэньні Пецярбурскай АН дасьледаваў беларускія і літоўскія гаворкі, зьбіраў беларускі фальклёр. Вынікам экспэдыцыяў Мікуцкага сталі 9 навуковых справаздачаў, апублікаваных Аддзяленьнем расейскай мовы і славеснасьці АН у 1853—1856, «Спроба літоўска-расейскага слоўніка» (1854) і інш.

Дасьледаваў сувязь славянскіх моваў з балтыйскімі, з мовамі германскай, кельцкай, індаэўрапейскай групаў. З сабраных матэрыялаў у 1855 склаў слоўнік на 2010 словаў.

Аўтар працаў «Абласныя словы беларускіх старцаў» і «Беларускія песьні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губэрні ў маёнтку Зябкі Дрысенскага павету» (1853).

ЛітаратураРэдагаваць