Томас Вэнцлава
То́мас Вэнцлава (Вя́нцлава; па-летувіску: Tomas Venclova; 11 верасьня 1937, Клайпеда, Летува) — літоўскі паэт, публіцыст, перакладчык.
Томас Вэнцлава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 верасьня 1937[1] (86 гадоў) |
Бацькі | Антанас Вэнцлава[1] |
Сужэнец | Nataša Ogaj[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік, гісторык літаратуры |
Гады творчасьці | 1957 — цяпер |
Мова | польская мова, расейская мова[1], ангельская мова[1], летувіская мова[1][3] і француская мова |
Узнагароды | Віленіцкая прэмія[d] (1990) ганаровы доктар унівэрсытэту Марыі Кюры-Складоўскай[d] (1991) Летувіская нацыянальная прэмія[d] (2000) ганаровы доктар Ягелонскага ўнівэрсытэту[d] (2000) Q20503606? (2005) Балтыйская зорка[d] (кастрычнік 2008) ганаровы доктар Унівэрсытэту Вітаўта Вялікага[d] (24 лютага 2010) ганаровы доктар Гданьскага ўнівэрсытэту[d] (2010) ганаровы грамадзянін Вільні[d] (13 траўня 2013) прэмія Пэтраркі[d] (2014) Бэрлінская прэмія[d] (2015) HOMER - The European Medal of Poetry and Art[d] (2017)
|
Біяграфічныя зьвесткі
рэдагавацьСын летувіскага пісьменьніка Антанаса Вэнцлавы. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. У пачатку 1968 году ён разам з расейскімі дысыдэнтамі падпісаў пратэст у сувязі са справай дысыдэнтаў Аляксандра Гінзбурга і Юрыя Галанскова, у сямідзясятыя гады актыўна ўдзельнічаў у дысыдэнцкай дзейнасьці — напісаў адкрыты ліст ЦК Кампартыі Летувы, меў дачыненьне да стварэньня ў 1976 годзе літоўскай Хельсынскай групы. У 1977 годзе з-за перасьледу з боку савецкай улады эміграваў у ЗША. Быў пазбаўлены грамадзянства СССР. У 2018 прафэсар-эмэрыт Ельскага ўнівэрсытэту вяртаецца ў Вільню пасьля саракагадовай эміграцыі[4][5]. У 1950-я — 1960-я гады ня раз бываў у БССР. Наведаў Беларусь зноў у красавіку 2019, дзе прыняў удзел у прэзэнтацыі першага кніжнага выданьня яго вершаў па-беларуску і ў другім фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Усклаў кветкі ў мэмарыяле памяці ахвяр сталінскага тэрору ва ўрочышчы Курапаты.
Беларускія пераклады
рэдагаваць- Выбраныя вершы. Пераклалі Л.Баршчэўскі, А.Хадановіч, А.Мінкін, А.Разанаў, В.Вячорка. Мн., 2019. («Паэты планеты»).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е Satkauskytė D. Tomas Venclova // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)
- ^ Deutsche Biographie (ням.) — München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
- ^ Venclova, Tomas, 1937- // CONOR.SI
- ^ Писатель Томас Венцлова переезжает жить в Вильнюс
- ^ Томас Венцлава вяртаецца ў Вільню пасля саракагадовай эміграцыі(недаступная спасылка)