Іван Саракавік
Іван Аляксандравіч Саракавік (нар. 1944, Гарадзея) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971), дацэнт (1984).
Іван Саракавік лац. Ivan Sarakavik | |
Дата нараджэньня | 1944 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Месца працы | Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (1971) і дацэнт[d] (1984) |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут. У 1971 годзе атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук, у 1984 годзе — годнасьць дацэнта. У 1982—2006 гадох — начальнік катэдры, прафэсар катэдры Акадэміі МУС Беларусі, пазьней прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, сацыяльна-гуманітарных і гісторыка-прававых дысцыплін Акадэміі кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 1976 г. узнагароджаны ордэнам Працоўнаг8а Чырвонага Сцяга, у 1980 г. — Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя Беларусі, гісторыя дзяржавы і права Беларусі, міліцыя ў механізме дзяржавы, праблемы моладзі, міжнацыянальных адносін.
Мае больш за 350 публікацыяў, сярод якіх манаграфіі і навучальныя дапаможнікі[1].
Асноўныя публікацыі
рэдагавацьМанаграфіі: Міліцыя ў механізме савецкай дзяржавы.1964-1991 гг. На матэрыялах БССР. У 2 ч. 2018, 2019; Гісторыя органаў унутраных спраў Беларусі: храналагічны даведнік: навук.выданне. 2003; Кіраванне міліцыяй (на матэрыялах БССР). 2007; Руководство воспітательным процессом в ЛКСМ Беларусі. 1966—1991. 2013; Особенності становленія государственності Беларусі на советской основе і подготовка Констітуціі 1927 г. 2020; Станаўленне і развіццё акадэмічнай юрыдычнай навукі ў Беларусі. 2023 і інш
Дапаможнікі: Беларусазнаўства. У 2 ч. 1999, 2001; Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. 2006, 2009; Станаўленне і развіццё юрыдычнай навукі і адукацыі ў Беларусі.2013; Сучасныя праблемы, гісторыя і метадалогія юрыдычнай навукі (савецкі перыяд). 2019; Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. У 2 ч. 2020, 2021; Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: схемы, табліцы, тлумачэнні. 2022 і інш.
Летувізацыя
рэдагавацьПагаджаецца з дасьледнікам Іванам Ласковым[2], што «Жамойць сталі называць Літвой немцы ва Ўсходняй Прусіі, якія выдавалі на жамойцкай мове значную колькасьць пратэстанцкай літаратуры. Нямецкая ж навуковая літаратура карысталася вялікім аўтарытэтам у Расеі. Так і ў расейскай навуцы пачалі сьцьвярджаць, што жамойты — гэта тое ж, што і літва»[3][4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Саракавік І., Саракавік Т. Вышэйшая адукацыя: новыя падыходы // Беларуская думка. № 10, кастрычнік 2009. С. 71.
- ^ Ласкоў І. Дагістарычныя блуканні: Літва і Жамойць // Літаратура і мастацтва, № 19, 1993. С. 15.
- ^ Саракавік І. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. — Менск: Современная школа, 2006. С. 116.
- ^ Саракавік І. Беларусазнаўства. — Менск: Веды, 1998. С. 41.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|