Канстанцінава (Берасьцейская вобласьць)

былая вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Канстанці́нава[1] — былая вёска на тэрыторыі сучаснага Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Канстанцінава
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ружанскі
Сельсавет: Малочкаўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′27.7″ пн. ш. 24°52′2.2″ у. д. / 52.857694° пн. ш. 24.867278° у. д. / 52.857694; 24.867278Каардынаты: 52°51′27.7″ пн. ш. 24°52′2.2″ у. д. / 52.857694° пн. ш. 24.867278° у. д. / 52.857694; 24.867278
Канстанцінава на мапе Беларусі ±
Канстанцінава
Канстанцінава
Канстанцінава
Канстанцінава
Канстанцінава
Канстанцінава

Мінуўшчына

рэдагаваць

Канстанцінава і суседняе Паўлава паўсталі на землях, выкупленых жыдамі ў Сапегаў[2]. Паселішчы атрымалі назву ў гонар прадстаўнікоў царскай сям’і[3]. У 1850 року пачалося засяленьне жыдамі-перасяленцамі зь Ясянёўкі, Пяскоў, Лыскава і Ваўкавыску, якія займаліся земляробствам[4].

За расейскім часам — калёнія ў Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. На пачатку XX стагодзьдзя 219 жыхароў, 11 двароў, 622 дзесяціны, жыдоўскі малітоўны дом.

За польскім часам — калёнія ў гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[6].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Малочкаўскім сельсавеце[7] Ружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

У Другую сусьветную вайну ўсё жыдоўскае насельніцтва вёскі пераселенае ў Ружанскае гета, ліквідаванае ўвосені 1942 року. Вёска спаленая нацыстамі разам з жыхарамі 8 ліпеня 1944[8].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 258
  2. ^ История Ружан (XX в.). 1938—1944 (рас.) Всё о Ружанах Праверана 10 верасьня 2012 г.
  3. ^ В.А. Сабалеўская. Гаспадарчае жыццё «рухлівых беластоцкіх» і «апатычных гарадзенскіх» яўрэяў у сярэдзіне II палове XIX стагоддзя // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — № 11.
  4. ^ The Founding of Pavlova and Konstantinova // Rozana: a Memorial Book to the Jewish Community = Rozhinoy; sefer zikaron le-kehilat Rozhinoy ve-ha-seviva / Edited by: M. Sokolowsky. — Tel Aviv: 1957. — С. 51.
  5. ^ Konstantynowo (5) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 118
  6. ^ Konstantynowo, калонія. Radzima.net. Праверана 10 верасьня 2012 г.
  7. ^ №205 Из протокола допроса свидетеля Н.П. Новика о сожжении немецкими войсками деревень Клепачи и Байки Ружанского района и убийстве их жителей (рас.) Молодая гвардия Праверана 10 верасьня 2012 г.
  8. ^ Помнікі гісторыі і культуры Пружанскага раёна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 445.