Мораны дуб

від драўніны

Мораны дуб, морта (па-француску: marais — балота) ці па-ангельску: Bog Oak (прыродная морта) — драўніна дубу, якая падвергнулася мінэралізацыі солямі мэталу ў прыродніх умовах балот, рэк і азёраў на працягу соцень гадоў.

Ва ўмовах адсутнасьці паветра дубільныя рэчывы (напрыклад танін), што зьмяшчаюцца ў драўніне, уступаюць у хімічныя рэакцыі з солямі жалеза, якія зьмяшчаюцца ў вадзе. У выніку драўніна дубу зьмяняе свае фізычныя ўласьцівасьці, колер, трываласьць, порыстасьць і да т. п. Здабываюць мораны дуб на глыбіні 6-14 мэтраў. Каляровая гама разнастайная ад ружовага да чорнага колераў; малюнак гадавых колец выразны і насычаны.

Здабыча морты ёсьць каштоўным і працаёмкім працэсам, што спараджае высокую цану на дадзены від драўніны. Морта выкарыстоўваецца для вырабу элітнае мэблі, аксэсуараў і трубак.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць